10 кастрычніка ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама паступіла паведамленне аб тым, што ў раёне вёскі Ягадная ў час правядзення загоннага палявання паляўнічы Т. выпадкова выстраліў у другога – грамадзяніна В., які зрушыўся са свайго нумара, таму быў прыняты за жывёлу. Пасля здарэння грамадзянін Т. спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, цяпер знаходзіцца ў раённай бальніцы ў цяжкім стане.
У пацярпелага мужчыны, які быў дастаўлены ў Дзятлаўскую ЦРБ з агнястрэльным пранікаючым раненнем брушной поласці і прааперыраваны тут, на дадзены момант стан здавальняючы, ён перавезены ў Мінск у спецыялізаваную медустанову.
Як адзначылі праваахоўнікі, паляванне вялося без парушэнняў, мелася паляўнічая пуцёўка. У абодвух мужчын ёсць дазвол на захоўванне і нашэнне зброі, парушэнні правілаў яе захоўвання не рэгістраваліся. На прафілактычных уліках у АУС Дзятлаўскага райвыканкама яны не стаяць.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота з адкрытых крыніц, нясе ілюстрацыйны характар
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga