16 красавіка адбылося ўрачыстае ўмацаванне памятнай шыльды на фасадзе будынка МПМК-147 чалавеку, чыя праца і справа жыцця былі аддадзены Дзятлаўшчыне, – Пятру Гросу.
Сябры, калегі, блізкія і проста знаёмыя людзі сабраліся тут, каб ушанаваць памяць пра свайго сябра і пакінуць для нашчадкаў дзятлаўскай зямлі памятны знак пра плённую працу чалавека з вялікім сэрцам.
Пётр Пятровіч – карэнны дзятлаўчанін: ён тут нарадзіўся, рос, вучыўся. Сюды прыўшоў на працу. Спачатку працаваў майстрам, затым інжынерам, пазней галоўным інжынерам, кіраўніком установы. Пад кіраўніцтвам Пятра Пятровіча “вырасталі” ў Дзятлаве знакавыя будынкі: паліклініка, раённая бальніца, мікрараён вуліцы Клары Цэткін, будынак сярэдняй школы №3, адміністрацыйны корпус МПМК-147, дзясяткі аграпрамысловых комплексаў, індывідуальных забудоваў. Ён быў чалавекам веруючым, і таму аказваў вялікую дапамогу ў будаўніцтве новага храма, дапамагаў дзятлаўскаму касцёлу.
Музычны падарунак “Спадчына” ў выкананні навучэнкі 11 класа сярэдняй школы №3 Юліі Салаш наблізіў успаміны прысутных аб сябры, даў магчымасць яшчэ раз ацаніць маштабнасць яго ўкладу ў развіццё горада і раёна.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…