Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся. Тата – смелы, мама – клапатлівая”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і шчасце людзей. Пра герояў сучаснасці, якія сёння працуюць у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, на старонках газеты “Перамога” раскажуць тыя, хто за іх перажывае і ганарыцца імі.

Для кожнага чалавека, а для пажарнага асабліва важна, каб пасля напружанага дзяжурства яго чакалі дома родныя людзі. Тыя, да каго хочацца вяртацца і дзеля каго берагчы сябе. Для вадзіцеля аварыйна-выратавальнага аўтамабіля ПАВЧ-1 горада Дзятлава Яўгенія Ляха гэта яго сям’я – жонка Аксана і сын Аляксей.

Сам Яўгеній Леанідавіч кажа, што з усіх гадоў жыцця самы шчаслівыя – апошнія восем, калі ажаніўся і стаў сямейным чалавекам. Яго жонка Аксана Валер’еўна ў сваю чаргу прызнаецца, што палюбіла будучага мужа за якасці характару, а ўжо пасля даведалася, што ён пажарны.

– Адчула гонар, што мой будучы муж – ратаўнік, і паабяцала сабе падтрымліваць яго ва ўсім, – узгадвае жанчына. – Як быў пажарным у змене, кожнае дзяжурства, кожны выезд перажывала, каб усё з ім было добра, калі паехалі на пажар, ці хутка павінны вярнуцца. Хоць я заўсёды ўпэўнена ў яго ведах і дзеяннях, але хваляванне прысутнічала. Ужо калі перайшоў на пасаду вадзіцеля, стала крыху спакайней.

Як кожная ўзорная жонка ратаўніка, Аксана Лях ведае, што мужу на сутачнае дзяжурства трэба абавязкова прыгатаваць сняданак, абед і парадаваць нейкімі прысмакамі да чаю.

– Я не сказаць каб моцная кулінарка, але гатую з любоўю, таму мужу падабаецца, – кажа Аксана Валер’еўна. – Стараюся для яго, затое свае выхадныя дні муж прысвячае нам: дапамагае мне ў хатніх справах, робіць рамонт, займаецца з сынам.

– Мы з татам звычайна будуем з канструктара або рамантуем дзедавага “гальфа”, а мама потым збірае дэталі і інструменты, – падхоплівае размову сын Аляксей. – Робім урокі, але іх пакуль мала задаюць. Бывае, гуляем у двары або падарожнічаем – з татам усё цікава. А мама клапоціцца, каб у нас усё было добра, бо любіць нас.

Аляксей ганарыцца тым, што тата тушыць пажары і ратуе людзей у надзвычайных сітуацыях.

– Што за прафесія ратаўнік? – пытаюся ў яго.

– Гэта такі чалавек, як тата: добры, смелы, разумны, вясёлы.

Хлопчык вельмі любіць прыходзіць да бацькі на работу, бо там шмат цікавага – ад вялікіх пажарных машын да спецадзення і інструментаў. Аднак работа ў сельскай гаспадарцы, з якой пазнаёміўся сёлета ў гасцях у дзеда, уразіла яго яшчэ больш.

– Хачу, каб тата быў ратаўніком, а летам працаваў на камбайне ў полі і ўзяў мяне з сабою, – дзеліцца марамі сын. – Калі вырасту, хачу стаць хлебаробам.

За больш чым 12 гадоў работы ў Дзятлаўскім РАНС Яўгеній Лях не раз адзначаўся высокімі ўзнагародамі за службу, у іх ліку – нагрудны знак “Выдатнік”. Ён знайшоў сваё прызванне ў МНС, а значыць наперадзе – многія гады службы і новыя вяршыні. Пры гэтым галоўнай узнагародай жыцця ён лічыць сваю сям’ю – надзейны тыл ратаўніка, мужчыны, чалавека.  

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

8 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

8 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

8 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

8 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

10 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

10 часов ago