Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб прыняць удзел у свяце-шанаванні лепшых работнікаў галіны. У ліку тых, хто паднімецца на абласную сцэну па заслужаную ўзнагароду – трактарыст-машыніст КСУП “Жукоўшчына” Мікалай Бакшук.
Камунальнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству, якое некалі называлася калгасам “1 Мая”, Мікалай Мікалаевіч прысвяціў увесь свой працоўны шлях і нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак працуе ў полі нароўні з маладымі. Наведалі аграрыя на рабочым месцы, каб задаць яму некалькі пытанняў.
– Колькі сябе помню, працую ў сельскай гаспадарцы, – расказаў ён пра сябе. – Раней кіраваў трактарам МТЗ-1221 і кормаўборачным камбайнам, цяпер задзейнічаны на нарыхтоўцы кармоў. Сёння ў полі на КВК-800, які ўжо больш за шэсць гадоў не падводзіць мяне і гаспадарку.
– Што вам падабаецца ў рабоце?
– Калі маса ёсць, калі тоны ідуць. Тады і душа радуецца, бо зарплата павышаецца. Сёлета кукуруза ўрадзіла, а як пайшлі асеннія дажджы, яшчэ больш набрала вагі. Працую ў полі па дзевяць гадзін, ужо набліжаемся да фінішу.
– Як сям’я ставіцца да вашай работы?
– Ганарыцца тым, што працую ў сельскай гаспадарцы. Нават унукі былі ў захапленні, калі прыходзілі да мяне на работу, і я паказваў ім сельскагаспадарчую тэхніку.
– Які настрой на надыходзячае свята і што пажадаеце аграрыям раёна?
– Настрой працоўны! Яшчэ шмат трэба паспець да халадоў, кожны дзень важны. Удзячны, што маю работу адзначылі высокай узнагародай, з задавальненнем з’езджу на канцэрт, а потым з новымі сіламі – зноў за працу. Усім, хто звязаны з сельскай гаспадаркай, жадаю моцнага здароўя, спрыяльнага надвор’я і высокіх ураджаяў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…
Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…