Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы.

Дзятлаўчане сабраліся, каб узгадаць важныя старонкі гісторыі, аддаць даніну павагі тым, хто стаяў ля вытокаў вялікіх перамен, і яшчэ раз задумацца аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі для нашай краіны і ўсяго свету.

Вядучыя прапанавалі гасцям разам паразважаць пра тое, якую спадчыну мы прынялі ад бацькоў і дзядоў і як памнажаем яе сёння.

Пра тое, як падзеі векавой даўніны выратавалі нашу нацыянальную ідэнтычнасць і чаму мы павінны памятаць гэтую гісторыю, расказаў старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Суравец. Адзначыў, што, захоўваючы дату 7 лістапада, мы галасуем за мірнае развіццё, павагу да чалавека працы, моцную і незалежную Беларусь, якая памятае свае карані.

Слова для гістарычнага экскурсу прадаставілі дырэктару Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніцы Паўлоўскай. Яна паразважала над пытаннем, якім чынам падзеі 1917 года сталі адпраўным пунктам для стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, засяродзіўшы ўвагу, што гісторыю не толькі вывучаюць, але і пішуць кожны дзень, каб наша незалежнасць працвітала і будучыня была мірнай.

Беларусь выбрала мудры шлях – мы не сталі разбураць помнікі і перакрэсліваць мінулае. Мы захавалі свята 7 лістапада, але напоўнілі яго цёплым, стваральным сэнсам. У нас ёсць выдатная традыцыя – адкрываць да гэтай даты новыя школы, дзіцячыя сады, бальніцы, масты і спартыўныя комплексы. Свята Кастрычніка ў Беларусі стала святам канкрэтных спраў для людзей.

Як сёння ў нашым рэгіёне захоўваецца гэтая традыцыя і якія працоўныя падарункі атрымалі жыхары ў апошні час і менавіта да 7 лістапада, расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Беларусь адзіная з усіх пятнаццаці саюзных рэспублік адзначае гэта свята. Лозунгі, задачы, якія ставіліся ў 1917 годзе, мы працягваем увасабляць у жыццё. Сёння ідзе будаўніцтва і рэканструкцыя дамоў, установаў, спартыўных пляцовак, добраўпарадкуецца тэрыторыя каля іх, паўсюль дагледжаныя дарогі. Я ўпэўнены, і надалей палітыка нашага Прэзідэнта будзе накіравана на тое, каб людзям жылося лепш. Віншую ўсіх са святам, дабра, міру і працвітання.

Ад імя маладога пакалення першы сакратар раённага камітэта “БРСМ” Кацярына Хілімончык далучылася да дыялогу і адзначыла, што сёння мы, у нашай мірнай краіне, павінны берагчы і абараняць тое, што ў нас ёсць, шанаваць адзін аднаго.

Таксама дыялогавыя пляцоўкі на гэту тэму прайшлі ў Новаяльнянскай і Казлоўшчынскай гарпасялковых бібліятэках.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

2 часа ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

3 часа ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

3 часа ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

3 часа ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

4 часа ago

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

9 часов ago