Пытанне: у мяне ва ўласнасці ёсць аўтамабіль, і мне далі II групу інваліднасці. Ці маю я права заплаціць падатак на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў руху з паніжаным каэфіцыентам? Дзеючая медыцынская даведка ў мяне ёсць.

Адказ: згодна з пунктам 8 артыкула 250 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху па стаўцы, паніжанай на каэфіцыент 0,5, аплачваецца за транспартны сродак, уласнікам якога з’яўляецца інвалід I або II групы, пры наяўнасці медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае прыдатнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі адпаведнай катэгорыі.

А. УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации