Бягучы навучальны год стаў першым працоўным для многіх выхавальнікаў дашкольнай адукацыі. Для іх дзейнічае раённая “Школа маладых педагогаў”. Як адзначыла каардынатар гэтай школы і метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кацярына Гайдук, такі праект неабходны для таго, каб арганізоўваць не толькі прафесійную падтрымку кожнаму выхавальніку-пачаткоўцу, але і ствараць умовы для іх міжасабовага ўзаемадзеяння і прафесійнага росту.

Спачатку маладому выхавальніку неабходна адаптавацца да новага калектыву, у гэтым педагогу-пачаткоўцу дапамагаюць старэйшыя калегі, падключаюцца і псіхолагі.

Другі крок — дапамога ў афармленні і вядзенні дакументацыі. Правільна весці комплексна-тэматычнае планаванне і рабіць планы-канспекты сваіх заняткаў павінен навучыцца кожны “навабранец”. Не ўпадаць у дэпрэсію ад усіх “трэба” дапамагаюць старэйшыя калегі.

Нядаўна адбылося першае паседжанне “Школы маладога педагога”.

Мерапрыемства стартавала з інтэрактыўнай гульні “Гірлянда”. Арганізатары прапанавалі педагогам-пачаткоўцам выразіць на паперы самыя цяжкія моманты, з якімі сутыкнуліся маладыя выхавальнікі ў працэсе работы. Гэтыя паперкі вывешваліся ў выглядзе гірлянды на дошцы. Мэтай гульні стала дыягностыка прафесійнага ўзроўню маладых спецыялістаў, іх патрэбаў, праводзіўся аналіз адаптацыі да працы.

Потым з пачынаючымі выхавальнікамі працавала педагог-псіхолаг яслі-сада №1 Таццяна Маркава. Яна расказала пра тыпы выхавальнікаў і дала ім характарыстыкі ў параўнанні з героямі дзіцячых казак.

Цікавай часткай пасяджэння было знаёмства з эсэ маладых спецыялістаў “Я выбраў шлях” і педагогаў-настаўнікаў “Мой педагагічны шлях”. Выступоўцы розных пакаленняў расказвалі пра свае ўражанні ад прафесіі, параўноўвалі былое і сучаснасць.

Метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кацярына Гайдук і намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці яслі-сада №1 Святлана Іода правялі з маладымі спецыялістамі круглы стол па тэме “Мэты і задачы дзейнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі на сучасным этапе”, таксама правялі вучэбна-дзелавую гульню для таго, каб навучыць новых педагогаў правільна планаваць адукацыйны працэс ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

У плане вучэбна-метадычнага кабінета гэтага навучальнага года — збор педагагічных знаходак маладых педагогаў. Менавіта педагагічныя знаходкі аб’яднаюць пачынаючых маладых выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны, якія яшчэ не раз збяруцца разам, каб задаць пытанні па нарматыўнай прававой і вучэбна-метадычнай дакументацыі, арганізацыі і правядзенні розных відаў стасункаў з дзецьмі і іх бацькамі.

Для маладых спецыялістаў будуць праводзіцца індывідуальныя кансультацыі, семінары-практыкумы, майстар-класы.

Сёлета плануецца правядзенне тыдня маладога спецыяліста. Пачынаючыя выхавальнікі правядуць адкрытыя заняткі, мерапрыемствы актыўнага адпачынку з дзецьмі. Маладыя педагогі наведаюць заняткі калег, а потым падрыхтуюць творчую справаздачу і ў канцы навучальнага года прадэманструюць свой педагагічны рост, заявяць пра сваю педагагічную пазіцыю.

Ю. БАКУНОВІЧ
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации