Актуальны каментарый. На што накіруюць дадатковыя сродкі абласнога бюджэту?

Члены Савета Рэспублікі Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел у пасяджэнні сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў па шырокім коле пытанняў.

– Адно з іх тычылася ўдакладнення паказчыкаў абласнога бюджэту на бягучы год. Аб’ём расходаў абласнога бюджэту павялічваецца больш чым на 18 мільёнаў рублёў. Дадзеныя сродкі скіроўваюцца на падтрымку арганізацый харчовай прамысловасці, будаўніцтва аб’ектаў у рамках Інвестыцыйнай праграмы Гродзенскай вобласці, а таксама на бягучы капітальны рамонт жыллёвага фонду, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, фінансаванне мерапрыемстваў у галіне аграпрамысловага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Таксама разгледжаны праекты грамадзянскіх ініцыятыў па розных напрамках і сферах. Адметна, што прапанаваныя мясцовымі жыхарамі грамадзянскія ініцыятывы ахопліваюць шырокае кола населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. Такая геаграфія ахопу сведчыць аб росце папулярнасці гэтага інстытута сярод насельніцтва, а таксама аб высокай грамадзянскай адказнасці жыхароў. Значным таксама з’яўляецца скіраванасць такіх ініцыятыў не толькі на павышэнне ўзроўню добраўпарадкавання тэрыторый, але і павышэнне ролі ідэалагічнага выхавання моладзі, – адзначыў парламентарый Павел Ашурык.

– На пасяджэнні абмеркавана пытанне ўстанаўлення на рэгіянальным узроўні інструментарыя сацыяльнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, педагагічных работнікаў і работнікаў, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту. З улікам адраснага характару падобная сацыяльная падтрымка павінна аказвацца асобам за значныя поспехі ў інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці. Навучэнцы і студэнты ўстановаў адукацыі Гродзенскай вобласці неаднаразова станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі розных міжнародных, рэспубліканскіх фестываляў і творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актыўна і паспяхова займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, штогод актыўна прадстаўляюць свае работы на студэнцкіх навукова-практычных канферэнцыях, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, з’яўляюцца аўтарамі навуковых публікацый і распрацовак. Такім вынікам спрыяе пабудаваная ў вобласці сістэма работы з высокаматываванымі навучэнцамі і студэнтамі, а таксама існуючая сістэма маральнага і матэрыяльнага стымулявання ўсіх зацікаўленых і з боку дзяржавы. Устанаўленне на мясцовым узроўні і вызначэнне ўмоваў дадатковай сацыяльнай падтрымкі будзе садзейнічаць маладым людзям дасягаць больш вынікаў у вучобе, атрымліваць якасную адукацыю, станавіцца высокапрафесійнымі спецыялістамі, а таксама атрымліваць дадатковыя меры матэрыяльнага зацікаўлівання, – падкрэсліла сенатар Алена Стальбоўская.

– У абазначаныя пытанні ўцягнуты і дэпутацкі корпус. Непасрэдная работа дэпутацкага саставу па пэўных напрамках эфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў, падтрымкі рэгіянальных ініцыятыў і ўстанаўлення дадатковых мер падтрымкі дазволіць дасягнуць яшчэ больш значнага і адчувальнага сацыяльнага эфекту ў рэгіёне, – дапоўнілі парламентарыі.

Ірына СТЫРНІК      

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

3 часа ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

3 часа ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

4 часа ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

6 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

7 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

7 часов ago