Падарожжа па родным краі: школьнікі адкрываюць новыя мясціны

Навучэнцы 1-5 класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы здзейснілі падарожжа па маршруце Дзятлава – Шчучын – Масты – Ваўкавыскі раён – Дзятлава.

Яны палюбаваліся прыгожымі вулачкамі, храмамі і паркамі Шчучына, даведаліся, што ў часы СССР горад быў цесна звязаны з ваеннай авіяцыяй, а мясцовы аэрадром мог прымаць любыя тыпы ваенных самалётаў – ад рэактыўных бамбавікоў да звышгукавых знішчальнікаў.

Таксама наведалі закрыты аб’ект – “Бункер-77”, запасны камандны пункт ВПС СССР. Два паверхі пад зямлёй, уласная інфраструктура і рэжым звышсакрэтнасці. Цяпер у бункеры размешчаны музей халоднай вайны. Пад звычайным з выгляду ўзгоркам хаваецца шматметровы пласт жалезабетону –дах пабудаванага ў форме яйка збудавання. Уваход выглядае непрыкметна, нібы вясковы склеп. Экскурсію праводзілі гіды з пазыўнымі Гюрза і Волга. Яны расказалі і паказалі, як раней жылі салдаты і афіцэры каманднага пункта. Унутры ўсё захавана: пульты, карты, апаратура сувязі, побыт ваенных.

Пасля школьнікі адправіліся ў горад Масты, візітнай карткай якога стаў самы доўгі ў Беларусі пешаходны падвесны мост праз Нёман. Яго даўжыня складае 193,3 метра, шырыня прахожай часткі – 1,5 метра, гэту адлегласць пераадолеў кожны ўдзельнік экскурсіі.

У Ваўкавыскім раёне навучэнцы наведалі аграсядзібу “Альхова”. Тут іх чакала сустрэча з беларускай гасціннасцю і знаёмства з багатай культурай нашага народа. Для дзяцей правялі два майстар-класы: яны асвоілі тэхналогію вырабу абярэга-венічка, а таксама вучыліся асновам хлебапячэння: працы з закваскай, замесу цеста, фармоўцы і выпечцы сапраўднага вясковага хлеба па старажытным рэцэпце.

Аксана ПАЦЫНОВІЧ,
класны кіраўнік 1 “А” класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

3 часа ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

4 часа ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

4 часа ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

6 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

7 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

8 часов ago