Сярэбраныя, залатыя, дыяментавыя: марш Мендэльсона для юбіляраў

У мітусні паўсядзённых клопатаў мы часта забываем пра самыя важныя падзеі. Але ёсць даты, якія нельга прапусціць. Для сем’яў, якія пранеслі любоў скрозь 25, 50, 55, 60 і больш гадоў сумеснага жыцця, аддзел ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама прапануе ўнікальную магчымасць: ва ўрачыстай абстаноўцы паўтарыць дзень вяселля і зноў сказаць адзін аднаму “так”. 

У нашым аддзеле стала добрай традыцыяй ушаноўваць пары, чый сямейны саюз перасягнуў значныя рубяжы. Урачыстая цырымонія – гэта не проста фармальнасць. Гэта даніна павагі пачуццям, мудрасці і вернасці юбіляраў і сапраўднае свята, якое вяртае мужа і жонку ў той самы дзень, калі яны ўпершыню абмяняліся кольцамі і клятвамі. 

Юбілеі, якія аб’ядноўваюцьпакаленні 

Дваццаць пяць гадоў сумеснага жыцця – першы “дарослы” юбілей, які называюць сярэбраным вяселлем. Гэта ўзрост, калі дзеці ўжо выраслі, а пачуцці толькі адужэлі. Многія пары мараць адзначыць гэтую дату прыгожа, але не ведаюць, што могуць зрабіць гэта менавіта там, дзе ўсё пачыналася, – у сценах ЗАГСа. 

Сярэбраная цырымонія дорыць магчымасць спыніцца, азірнуцца на пройдзены шлях і адчуць гонар за сваю сям’ю. 

А як кранальна праходзяць ушанаванні “залатых” (50 гадоў), “ізумрудных” (55 гадоў) і “брыльянтавых” (60 гадоў і больш) юбіляраў! Гледзячы на іх, пачынаеш верыць, што сапраўднае каханне сапраўды існуе і не баіцца часу. Ва ўрачыстай зале, пад гукі вясельнага маршу, юбіляры могуць абмяняцца новымі кольцамі ці зноў надзець тыя самыя, першыя, паставіць свае подпісы ў ганаровай кнізе юбіляраў нашага аддзела ЗАГС і зрабіць сотні фотаздымкаў у асяроддзі ўдзячных дзяцей, унукаў і праўнукаў. 

Наша запрашэннедлядзяцей і ўнукаў! Паважаныяжыхарыраёна! 

Калі вашы бацькі або бабуля з дзядулем у гэтым годзе адзначаюць круглую дату вяселля, не чакайце, пакуль яны пасаромеюцца папрасіць пра гэта свята самі. Зрабіце ім цудоўны падарунак.

А калі вы самі дасягнулі сярэбранага ці залатога юбілею – дазвольце сабе гэтую радасць – арганізацыя ўрачыстасці ў сценах ЗАГС запомніцца на ўсё жыццё.

Мы дапаможам вам стварыць атмасферу свята, падбяром зручны час і раскажам аб усіх нюансах правядзення цырымоніі. Мне, як спецыялісту аддзела, хочацца сказаць, што кожная такая ўрачыстасць унікальная. Мы бачым, як у мужа і жонкі гараць вочы, як яны хвалююцца, нібы маладыя. Сярэбраныя юбіляры поўныя энергіі і жыццялюбства, а пары з паўвекавым стажам выпраменьваюць дзіўную мудрасць і пяшчоту. Гэта і для нас велізарная радасць – бачыць, што сям’я як інстытут жывая і моцная. Такія сем’і падаюць прыклад нашым маладым парам, якія толькі збіраюцца ўступіць у шлюб. 

Па пытаннях арганізацыі ўрачыстай рэгістрацыі юбілейнага шлюбу неабходна звярнуцца ў наш аддзел ЗАГС на адрас: горад Дзятлава, вуліца Чырвонаармейская, 3. Тэлефоны для даведак і папярэдняга запісу: 6-03-76, 6-89-76. 

Тэлефануйце і прыходзьце, каб разам з намі сказаць самым родным людзям або адзін аднаму галоўныя словы падзякі за вернасць і любоў! 

Святлана ВІНАКУРАВА,
галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В учреждениях образования стартовали «Уроки безопасности»

С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…

4 часа ago

Родныя краявіды натхняюць на творчасць

Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…

13 часов ago

Александр Лукашенко принял с докладом министра образования

Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…

13 часов ago

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…

13 часов ago

Сям’я Лях з Дзятлава прадставіць Гродзеншчыну ў фінале конкурсу “Сям’я года”

Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…

14 часов ago

Зазірнём у сямейны альбом: цёплая сустрэча ў Жукоўшчыне

Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…

14 часов ago