Распачаў работу лялечны тэатр “Кніжуля”

Ці можа звычайны паход у бібліятэку ператварыцца ў падарожжа ў краіну цудаў? Безумоўна! У Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры экалагічнай культуры адбылася яркая падзея, якая дала старт новаму творчаму праекту: свае дзверы адчыніў лялечны тэатр кніжных герояў “Кніжуля”.

Першымі гасцямі і галоўнымі крытыкамі сталі выхаванцы мясцовага дзіцячага сада. Для малечы падрыхтавалі сюрпрыз – сустрэчу з героямі добра вядомай казкі “Курачка Раба”. Лялечны спектакль захапіў дзяцей з першых хвілін: яны не проста назіралі за прыгодамі, а шчыра суперажывалі персанажам, вучыліся дабрыні і спачуванню разам з імі.

Каб замацаваць цікавасць да кнігі, тут падрыхтавана цэлая інтэрактыўная праграма. Дзеці з захапленнем разглядалі чароўныя кніжныя навінкі, якія так і вабілі сваімі маляўнічымі старонкамі. Асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з незвычайным жыхаром установы – папугаем Кешам, які стаў любімцам маленькай публікі.

Кемлівасць і фантазію дзеці праявілі падчас гульняў з лэпбукам “У гасцях у казкі”. Гэты фармат дазволіў кожнаму дакрануцца да свету літаратуры праз гульню, што вельмі важна для пачатку вялікага шляху чытача.

Дэбют тэатра “Кніжуля” паказаў: калі кніга і тэатр ідуць побач, дзяцінства напаўняецца сапраўднымі адкрыццямі. Гэта толькі пачатак вялікага шляху. Наперадзе ў маленькіх жыхароў Гезгалаў яшчэ шмат сустрэч з любімымі героямі.

Паважаныя бацькі! Памятайце, што любоў да чытання пачынаецца з эмоцый. Запрашаем вас і вашых дзяцей у бібліятэку – месца, дзе казкі ажываюць, а кнігі становяцца лепшымі сябрамі.

Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В учреждениях образования стартовали «Уроки безопасности»

С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…

3 часа ago

Родныя краявіды натхняюць на творчасць

Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…

12 часов ago

Александр Лукашенко принял с докладом министра образования

Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…

12 часов ago

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…

12 часов ago

Сям’я Лях з Дзятлава прадставіць Гродзеншчыну ў фінале конкурсу “Сям’я года”

Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…

13 часов ago

Зазірнём у сямейны альбом: цёплая сустрэча ў Жукоўшчыне

Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…

13 часов ago