Сямейны архіў. Мікалай Шыпіла. Загартаваны працай і жыццём

Сёлета наша Беларусь святкуе важную дату – 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На Дзятлаўшчыне ў рамках гэтага юбілею артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтра культуры і народнай творчасці рэалізуюць раённую акцыю “Равеснікі вызвалення”. З песнямі і цёплымі віншаваннямі творчая група сектара наведвае жыхароў раёна, якім сёлета спаўняецца 80-гадоў. Равеснікаў мірнага жыцця артысты просяць расказаць, якім яно было для нашых землякоў, што добрага, стваральнага адбылося на малой радзіме за гэтыя 8 дзесяцігоддзяў, чым яны былі адметныя для кожнага з герояў і якія магчымасці адкрылі для іх дзяцей, унукаў, праўнукаў.

Да чарговага “равесніка вызвалення” Мікалая Шыпілы з музычнай паштоўкай Ірына Бакшук, Святлана Венская, Іван Кашко накіраваліся ў аграгарадок Хвінявічы.

Менавіта тут Мікалай Пятровіч нарадзіўся і вырас, тут прайшлі ўсе 80 мірных гадоў яго жыцця, калі не лічыць той кароткі перыяд, калі наш зямляк служыў у арміі пагранічнікам.

Пасля службы ён вярнуўся ў любімы родны куток. На чарговых танцах, дзе збіралася ўся моладзь, у тым ліку з суседніх вёсак, сустрэў каханне свайго жыцця – прыгожую дзяўчыну Ганну. Амаль адразу зразумеў, што менавіта з ёю будзе шчаслівым, а таму неўзабаве прапанаваў руку і сэрца. У сямейнай пары Шыпілаў нарадзіліся і выраслі пад мірным небам Беларусі дзве дачкі і сын. Цяпер Мікалай Пятровіч жыве адзін, але сумаваць яму не даюць яго дзеці, пяцёра ўнукаў, сямёра праўнукаў.

Сваё працоўнае жыццё равеснік вызвалення прысвяціў вадзіцельскай справе – шмат гадоў адпрацаваў шафёрам. Вось і цяпер, у шаноўныя 80, Мікалай Пятровіч не ўмее сядзець склаўшы рукі. Ён руплівы гаспадар: трымае ў парадку хату і падворак, яшчэ гадуе парася, даглядае курэй-нясушак. Безумоўна, усе прадукты можна набыць у магазіне, дзе на паліцах багаты выбар, аднак наш зямляк упэўнены, што свойскія стравы намнога смачнейшыя і больш карысныя для здароўя.

Цяперашняе жыццё Мікалай Шыпіла лічыць багатым, шчаслівым, камфортным. Пасляваеннае пакаленне многае зрабіла для таго, каб наша краіна дасягнула такіх поспехаў. Менавіта цярпенне, памяркоўнасць, трываласць, на думку равесніка вызвалення, дапамагалі людзям, народжаным у пасляваенны час, пераадольваць шматлікія цяжкасці, прымаць правільныя рашэнні, знаходзіць выхад з няпростых сітуацый.

У знак павагі да тых нялёгкіх часоў, якія давялося перажыць Мікалаю Шыпілу, артысты сектара адрасавалі яму самыя цёплыя пажаданні светлых мірных дзён, напоўненых любоўю і клопатам блізкіх, актыўнага даўгалецця, прыемных сустрэч. Сапраўдным падарункам для Мікалая Пятровіча стала яркая песенная паштоўка з любімымі хітамі героя.

Як і іншыя равеснікі вызвалення, Мікалай Шыпіла з’яўляецца станоўчым прыкладам для сучаснага пакалення. А таму артысты пажадалі яму як мага надалей заставацца такім жа жыццярадасным і бадзёрым чалавекам.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі ўдзельнікаў акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago