У Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшоў калядны турнір па міні-футболе сярод дзяўчынак 2007-2009 гадоў нараджэння.

Акрамя каманды-гаспадыні ў спаборніцтвах прынялі ўдзел сярэдняя школа № 3 і гімназія № 1 горада Дзятлава. Пераможцамі святочных спаборніцтваў сталі футбалісткі з сярэдняй школы № 3, на другім месцы – гімназісткі, трэцяе – у “гаспадыняў” турніру. Акрамя таго, сярод дзяўчынак былі і тыя, хто лепш за ўсіх паказаў сваё футбольнае майстэрства ў тым ці іншым амплуа.

Так, у намінацыях “Лепшы гулец”, “Лепшы бамбардзір”, “Лепшы варатар” і “Лепшы абаронца” дыпломамі і футбольнымі мячамі ад арганізатара спаборніцтваў, Дзятлаўскай раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, былі ўзнагароджаны Арына Грыцук, Ілона Ламака, Карына Яраш і Лізавета Куніцкая адпаведна.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации