У 2025 годзе выяўлена 39 работнікаў аграпрамысловага комплексу Дзятлаўскага раёна (з іх 5 вартаўнікоў), якія знаходзіліся на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення.
Згодна з артыкулам 19.3 КаАП Рэспублікі Беларусь за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, або з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення, які абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, прадугледжаны штраф у памеры да васьмі базавых велічынь.
За тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, штраф складае ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
За з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без прызначэння доктара-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў або спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, а роўна адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння такога стану, штраф “вырасце” да дзесяці базавых велічынь.
За знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане, выкліканым спажываннем без прызначэння доктара-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў або спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а роўна адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння такога стану прадугледжаны штраф у памеры ад васьмі да дванаццаці базавых велічынь.
Калі ж спажыванне наркатычных сродкаў, або псіхатропных рэчываў, або іх аналагаў адбудзецца ў грамадскім месцы, штраф павялічыцца да пятнаццаці базавых велічынь.
Наталля АКУНОВІЧ,
старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga