У Казлоўшчыне прайшоў навагодні турнір па міні-футболе сярод працоўных калектываў і аматарскіх каманд, які традыцыйна праводзіцца ў апошнюю нядзелю года ўжо на працягу некалькіх гадоў і збірае ўсіх аматараў футбола раёна і не толькі. У турніры прынялі ўдзел шэсць каманд: “ФСК Дзятлава”, “Нёман” (Дзятлава), “Масты”, “NovoStars” з горада Навагрудка, а таксама “Турысты” і “Харчавік” з гарадскога пасёлка Казлоўшчына.

Матч-адкрыццё паміж “Харчавіком” і “ФСК Дзятлава” ў групе А даў зразумець: любая памылка будзе каштаваць дорага, дзятлаўчане аказаліся мацнейшымі і забяспечылі сабе перавагу ў групе. Пасля каманды згулялі з калектывам з Навагрудка, які, нягледзячы на ўпартую барацьбу, саступіў у абодвух паядынках. “ФСК Дзятлава” ўзначаліла групу, тым самым гарантаваўшы сабе месца ў фінале. “Харчавік” атрымаў права пазмагацца за бронзавыя медалі, а “NovoStars”, прайграўшы абедзве гульні, завяршыў сваё выступленне на турніры.

У групе Б сітуацыя была падобнай. Мясцовыя “Турысты” не без праблем абыгралі гасцей з Мастоў, тым самым часова выйшаўшы на першае месца ў групе. Пазней дзятлаўскі “Нёман” таксама ўзяў верх над “Мастамі”, пазбавіўшы “чорна-белых” права на ўдзел у матчы за бронзу. Пуцёўку ў фінал турніру паміж сабой разыгрывалі “Турысты” і “Нёман”. Супрацьстаянне стала пераможным для каманды з Дзятлава, якая ў выніку выйграла сваю групу, заваяваўшы месца ў фінале, пакінуўшы пасля сябе “Турыстаў” і “Масты”.

У матчы за бронзавыя медалі сышліся дзве каманды-гаспадыні – “Харчавік” і “Турысты”, якія літаральна зладзілі свята футбола для мясцовых аматараў. Ужо з першых хвілін гульні  чаканні пачалі ўвасабляцца ў рэальнасць: каманды спачатку абмяняліся галамі, а затым, у другім тайме, пачалася не проста барацьба за бронзавыя медалі, а сапраўдная бітва за званне лепшай каманды пасёлка. Абедзве каманды мелі шмат небяспечных момантаў, але больш вопытны састаў “Харчавіка” аказаўся мацнейшым, 5 : 3, “Турысты” ў сваю чаргу завяршылі турнір на чацвёртым радку ў табліцы, “Харчавік” – трэці.

У фінале таксама здарылася прынцыповае супрацьстаянне паміж дзвюма камандамі з Дзятлава:  “ФСК Дзятлава” з вопытнымі гульцамі ў саставе, якія ўжо неаднаразова перамагалі на гэтым жа турніры, і “Нёман”, у аснове якой лепшыя выхаванцы дзятлаўскага футбола апошніх гадоў. Ужо да канца першага тайма лік быў 5 : 0 на карысць каманды “ФСК Дзятлава”, якая  з пачатку гульні ўзяла ініцыятыву ў свае рукі і ўпэўнена рэалізавала свае моманты. У другім тайме “Нёман” кінуў усе свае сілы ў надзеі адыграцца, аднак удалося забіць толькі гол “прэстыжу” ў канцоўцы – 5 : 1 – перамогу атрымаў калектыў “ФСК Дзятлава”.

Дарэчы, першае месца на гэтым турніры пакараецца камандзе ўжо трэці год запар. Дзятлаўскі “Нёман”, нягледзячы на ўсе свае старанні, прайграе ў фінале і становіцца сярэбраным прызёрам. Тройку лідараў замыкае “Харчавік”, які ў родных сценах заваёўвае бронзавыя медалі, абыграўшы ў прынцыповым матчы “Турыстаў”, якія занялі ганаровае чацвёртае месца.

Арсеній ЛІШЫК,
аматар футбола

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации