Categories: Падзеі

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне (ФОТА)

Яркую кропку ў адыходзячым леце паставіла свята яблыкаў, якое 28 жніўня сустракалі ў Жукоўшчыне. Адзначаць было што: сёлета надзвычай багаты яблычны ўраджай, ды і СВК “Жукоўшчына” наперадзе ўсяго раёна па вырошчванні і рэалізацыі сартавых яблыкаў. А таму садавіны хапіла і для святочнага дэкору, і для вясёлай вясковай эстафеты, у якой бралі ўдзел сельгаскааператывы раёна.

Па традыцыі свята яблыкаў адкрылася тэатралізаваным нумарам ад мясцовых дзетак, якія падарылі прысутным прыемную песню і яблычны танец. Песенную эстафету перанялі прадстаўніцы фальклорнага песеннага калектыву з Казлоўшчыны “Зараначка”. Заўважу, што гэтыя жанчыны падрыхтавалі да свята не толькі песні, а і багаты “ўраджайны” нацюрморт з агародніны і яблычны пірог.

Першым прывітаў гасцей на сваёй зямлі старшыня сельгасвытворчага кааператыву “Жукоўшчына” Іван Свіб, які пажадаў удзельнікам вясковай эстафеты спартыўнай удачы і добрага настрою.

Каманды сельгаскааператываў “Жукоўшчына”, “Граніт-Агра”, “Русь-Агра”, “Дварэц-Агра”, “Слава працы” і “Белагурна” занялі стартавыя пазіцыі, а кампетэнтнае журы прыступіла да сваіх абавязкаў.

На працягу шасці этапаў спаборніцтваў камандам-удзельніцам належала сабраць ураджай яблыкаў, перанесці яго да месца прызначэння своеасаблівым спосабам (без рук, “паравозікам”), дбайна захаваць частку ўраджаю на зіму, а з астатніх “зварыць”джэм, пабудаваць яблычную піраміду і, нарэшце, стварыць кругаварот яблыка ў камандзе.

Усе каманды паказалі сябе выдатна, але ў кожным конкурсе ёсць пераможцы. Хто імі стаў, вы даведаецеся ў бліжэйшым нумары газеты “Перамога”. Незалежна ад месца, кожная каманда  была ўзнагароджана важкім экалагічна чыстым прызам – мяхом садавіны ці агародніны.

Цягам свята было весела і дзецям, і дарослым, і пажылым людзям, якія таксама прыйшлі адпачыць і падтрымаць сваю каманду. Упрыгажэннем свята, як і заўсёды, сталі творы майстрых-рамеснікаў. Нароўні з прывезенымі батутам і дзіцячымі аўтамабілямі папулярнасцю ў дзятвы карысталіся мясцовыя турнікі і спартыўныя снарады. Музычнае суправаджэнне свята стваралі работнікі культуры нашага раёна.

Untitled

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

 

administrator

Recent Posts

Праект “Магія чытання” стаў прызёрам міжнароднага конкурсу

Гавораць, што сапраўдны тэатр пачынаецца з вешалкі. Але бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” Дзятлаўскай…

8 часов ago

З пылу з жару – да самага сэрца, або Як Дзятлаўшчына частавала дранікамі на Воранаўшчыне

22 жніўня гасцінны  гарпасёлак Воранава ператварыўся ў сапраўдную кулінарную сталіцу Гродзеншчыны – тут грымеў і…

8 часов ago

Открытие охоты на бобра и выдру

С 1 сентября открывается охота на бобра и выдру, которая продлится до 31 марта 2027…

9 часов ago

Дзень Войневіцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…

9 часов ago

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

11 часов ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

11 часов ago