У Дзятлаўскім раёне праходзіць ІІ Фестываль нацыянальных культур “Магутная вада”, арганізатарам якога выступае санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.
Сёлетні фестываль сабраў багата гасцей і ўдзельнікаў. Сваёй творчасцю радавалі гледачоў народны лялечны тэатр “Батлейка”, народны калектыў эстраднай песні “Родник”, народны ансамбль яўрэйскай музыкі “Шалом”, народны ансамбль літоўскай музыкі “Рута”, ансамбль інструментальнай музыкі “Фестываль”, танцавальны калектыў “Чаравічкі”, юныя ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Крышталікі” і, нарэшце, нашы землякі – тэатр-студыя гульні “Прымакі”.
На працягу ўсяго свята яго госці маглі пазнаёміцца з рамеснікамі Дзятлаўшчыны і Лідчыны, а таксама набыць іх вырабы, зрабіць запас мёду на зіму або прыдбаць на памяць аб дзятлаўскай зямлі традыцыйны сувенір. Пад адкрытым небам ля канцэртнай пляцоўкі ганчар праводзіў майстар-класы, у час якіх кожны жадаючы мог паспрабаваць стварыць збанок разам з майстрам.
Працягам канцэртнай праграмы стаў квэст “Скарбы Радзівілаў”, які зладзілі з гасцямі свята супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Тым часам у канцэртнай зале санаторыя прайшоў рэтраспектыўны паказ мастацкага фільм “Ясь і Яніна”, знятага ў 1974 годзе на студыі “Беларусьфільм” з удзелам ансамбля “Песняры”.
Фестываль нацыянальных культур “Магутная вада” прадаўжаецца. Увечары гасцей чакае этнадыскатэка з фальклорна-этнаграфічнымі ансамблямі “Талер”, “PAWA”, фаер-шоу і святочны салют.
Тэкст і фота Н. Авярчук
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…