У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбыўся канцэрт, прысвечаны вялікаму хрысціянскаму святу – Нараджэнню Хрыстову які арганізаваў дзятлаўскі араторый імя благаславёных пакутнікаў з Познані на чале з настаяцелем касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ксяндзом Здзіславам Пікулам.
Як слушна заўважыў на пачатку мерапрыемства ксёндз Здзіслаў, тое, што мае адбыцца на сцэне, нельга назваць проста канцэртам – гэта, хутчэй, святочная сустрэча ўсіх, хто лічыць сябе прыхільнікам хрысціянскіх каштоўнасцяў, супольная малітва, увасобленая праз творчасць.
— Кожны з нас сёння прыйшоў чарговы раз перажыць ноч, калі пан Езус нарадзіўся на зямлі, каб разумець і прабачаць нам. Я ўдзячны моладзі нашага араторыя, гасцям з Мінска, якія пастараліся, каб гэты канцэрт меў вялікія мэту і сэнс сустрэчы свята Нараджэння Хрыстова. Рады бачыць у зале і праваслаўных вернікаў – мы з вамі разам, — прывітаў прысутных у зале ксёндз Здзіслаў. – Дарагія госці, адкрыйце сэрцы, і тады ўсё, што сёння ўбачыце, кожнае слова, якое пачуеце, падораць вам радасць і ціхамірнасць, умацуюць вас у веры, палегчаць зямное жыццё.
Прагучала сумесная малітва.
Ніводнае выступленне ў гэты вечар не пакінула прысутных раўнадушнымі. Пранікнёныя словы вядучых Марыі Баклага і Вікторыі Анушкевіч абуджалі самыя светлыя пачуцці. Павучальнымі, якія заклікаюць да міласэрнасці, былі тэатралізаваныя пастаноўкі ад наведвальнікаў дзятлаўскага араторыя. Музычныя нумары, якія дарылі не толькі дзятлаўчане, але і моладзь з араторыя імя святога Яна Боска горада Мінска, парафіяльны музычны гурт “Небасхіл” таксама з Мінска, які падрыхтаваў кампазіцыі не толькі з каталіцкіх зборнікаў, але і свае ўласныя творы, дапамаглі гледачам правесці вечар у цудоўнай атмасферы, атрымаць душэўную асалоду. І дарослыя, і самыя маленькія ўдзельнікі святочнага відовішча ўклалі ў выступленні ўсе свае здольнасці і таленты.
Таксама ў гэты вечар ксёндз Здзіслаў і клірык Міхаіл правялі калядную віктарыну на веданне біблейскай гісторыі. Усім, хто даваў правільныя адказы, уручалі памятныя падарункі і абразкі.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе дзеткі, якія рыхтавалі гэты святочны вечар, з запаленымі свечкамі ў руках выйшлі на сцэну і ў залу да гледачоў. Святло маленькіх свечак у руках “анёлаў” падарыла прысутным любоў і надзею на шчаслівую будучыню.
І. КАМАРОВА
Фота аўтара
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…