У нядзелю з таварыскім візітам у Дзятлава завітала хакейная каманда Слонімскага раёна. Летась у таварыскім матчы госці выйгралі па булітах. Сёлета наспеў час рэваншу. І гаспадары выкарысталі шанц. Увесь матч (тры перыяды) прайшоў за яўнаю перавагаю гаспадароў. Дзятлаўчане закідвалі шайбы і ў роўных складах, і нават калі заставаліся ў меншасці. 8:0 – перамагла дзятлаўская каманда.
Тым часам у раённым турніры на прызы клуба “Залатая шайба” (сярэдняя ўзроставая група) вызначыўся пераможца. Ім стала фаварытная каманда дзятлаўскай СШ №1. Другое месца заняла каманда СШ №3. Трэці прызёр пакуль не вызначаны. Турнір працягваецца.
Доўжаць свой зімовы чэмпіянат і міні-футбалісты. У лідарах – “Ніва”, “Наваельня” і “Лібертас”.
Фота Б. ВАРНЫ
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…