Categories: Падзеі

Свята са смакам дзяцінства

Самая цудоўная пара года, якой радуюцца ўсе дзеці – гэта, вядома ж, лета. А яшчэ лета — гэта час, калі можна шмат чытаць. 

Вось і  Раклевіцкая сельская бібліятэка — цэнтр традыцыйнай культуры,  у  час  летніх канікулаў  вырашыла стварыць свята для дзяцей. На пачатку  летніх канікулаў прайшла забаўляльна-гульнёвая праграма пад гучнай назвай “Свята са смакам дзяцінства”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці рознага ўзросту, якія ўдзельнічалі ў гульнях “Чыжык”,  “Рэзіначка”, малявалі малюнкі. Для дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава-заклік  “Канікулы з кнігай”.

Цікава бавяць час дзеці малодшага і дашкольнага ўзросту. Выхаванцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы здзейснілі падарожжа па беларускіх казках. Ладзілася мультывіктарына “У гасцях у казкі”:  дзеці прыгадалі свае любімыя казкі “Рэпка” , “Хітры вол”, “Лісіца і гусак” , “Два браты” і іншыя.

Дзецям будзе прапанавана бібліятэка пад парасонам “Канікулы без кніг, што лета без сонца”, музычны конкурс “Адгадай мелодыю”, бібліятэчны арт-аб’ект “Лаўка, якая чытае”.

Летнія канікулы — выдатная магчымасць развіваць творчыя здольнасці,  пашыраць свой кругагляд, з карысцю правесці вольны час, прыняўшы ўдзел у бібліятэчных мерапрыемствах, пазнаёміцца з цікавымі выданнямі.

Запрашаем юных чытачоў наведаць бібліятэку.

Т. ЦЫГЕЛЬ,

бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі-цэнтра традыцыйнай культуры

administrator

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

3 часа ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

4 часа ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

4 часа ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

4 часа ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

4 часа ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

6 часов ago