Фестывалі, святы, конкурсы: анонс культурных падзей на Гарадзеншчыне на 22 — 23 ліпеня

22 ліпеня ў 17 гадзін у Копцеўскай СШ (аграгарадок Копцеўка Гродзенскага раёна) пачнецца «Свята вяндліны». У праграме мерапрыемства — ушанаванне заслужаных жыхароў Копцеўскага сельскага савета, тэатралізаваная дзея, канцэрт аматарскіх калектываў, выстава-продаж. Галоўны персанаж свята Копціч на сваім падворку пазнаёміць гасцей з майстэрствам вэнджання рыбы і мяса, гісторыяй аграгарадка.

22 ліпеня аматараў бардаўскай песні запрашае рэгіянальны фестываль «Музыка сэрцаў» памяці У. С. Высоцкага, які пройдзе ў Навагрудскім раёне на возеры Літоўка, дзе ў час здымак кінастужкі «Сыны ідуць у бой» пабылі Уладзімір Высоцкі і Марына Уладзі. Пачнецца мерапрыемства ў 14 гадзін. У праграме — конкурсныя выступленні ўдзельнікаў, канцэрт гасцей, канцэрт ля вогнішча «Спяваем разам», майстар-клас па прыгатаванні юшкі, танцавальная праграма «Фестывальная ноч».

22-23 ліпеня ў Смаргоні ладзіцца фестываль моладзевых субкультур «Моладзевы акцэнт». На працягу двух дзён на цэнтральнай плошчы, вуліцах, у гарадскім парку будуць працаваць пляцоўкі, дзе маладыя людзі змогуць прадэманстраваць свае дасягненні ў спорце і мастацтве.

23 ліпеня свята творчасці і крэатыўнага адпачынку «І той, хто з песняй крочыць па жыцці, нідзе і ніколі не прападзе» запрашае гасцей у 18 гадзін у аграгарадок Руткевічы Шчучынскага раёна. У праграме свята — выступленне аматарскіх калектываў Шчучынскага раёна, конкурсная праграма, квэст, дыскатэка.

23 ліпеня ў аграгарадку Лаздуны Іўеўскага раёна ў 16 гадзін пачнецца свята кветак «Кветкавы калейдаскоп». Гасцей чакаюць: урачыстае адкрыццё, таэатралізаваная дзея, дэфіле ў строях, упрыгожаных кветкамі, выстава-конкурс букетаў, падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшы кветнік, канцэрт, гульні, караоке-шоу.

23 ліпеня ў гарадскім пасёлку Юрацішкі Іўеўскага раёна ў 16 гадзін пачнецца рэгіянальнае «Свята землякоў», прысвечанае гісторыі рэгіёна і ўслаўленню людзей працы. Яркім момантам мерапрыемства стане літаратурна-музычная кампазіцыя «Няхай пакаленні ведаюць і памятаюць».

23 ліпеня ў 14 гадзін гасцей запрашае аграгарадок Місевічы Воранаўскага раёна, дзе будзе ладзіцца свята беларускага ручніка «Скарбы нашых продкаў». На кожным падворку пройдзе выстава майстэрства. У праграме — гульні, песні, конкурсы, выступленні самадзейных артыстаў. Арганізатары спадзяюцца, што свята стане брэндавым для аграгарадка.

Падрыхтавала да друку І. ЛЕАНІДАВА

administrator

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 час ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

2 часа ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

2 часа ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

2 часа ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

2 часа ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

4 часа ago