Categories: Падзеі

Свята рыбака. Частка другая: вясёлая эстафета

29 ліпеня, у суботу, ля Гезгалаўскага вадасховішча праводзілася Свята рыбака.

Пакуль удзельнікі спаборніцтваў па рыбнай лоўлі закідвалі свае вуды і чакалі, калі клюне “салідная” рыбіна, моладзь запрасілі да ўдзелу ў вясёлай спартыўнай эстафеце. Заданні арганізатары прадугледзелі таксама “рыбныя”.

З чаго пачынаецца рыбалка? Вядома ж, са збораў на яе. Паколькі зборы былі жартоўныя, то на рыбалку хлопцы і дзяўчаты выпраўляліся з чамаданамі, апранаючы кашулі, модныя штаны, надзяваючы капелюшы як мага хутчэй. Стараліся ўсе, і ў першых конкурсах каманды ішлі амаль упоравень.

А надалей пачала захопліваць лідарства і ўтрымала яго да канца зладжаная каманда КСУП “ Жукоўшчына”. І са Свята рыбака, як і з некалькіх папярэдніх эстафет, хлопцы і дзяўчаты павезлі дахаты галоўны прыз.

Непераможная каманда з Жукоўшчыны – гэта Яўген Кійко (капітан), Дзмітрый Расолька, Аляксей Вайтушка, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. У такім складзе каманда перамагла і на нядаўнім Свяце мёду ў Раклевічах. Прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына” маюць намер не аддаць лідарства  і на Свяце яблыкаў, якое пройдзе ў “родных сценах”.

Крыху саступілі жукоўшчынцам  гаспадары – каманда Гезгалаўскай школы. Яна – другая, хоць і мела самую прадстаўнічую групу падтрымкі на чале з дырэктарам школы Эдуардам Ненартовічам.

Трэцяе месца журы прысудзіла камандзе КСУП “Войневічы”. Гэтая каманда выдатна выступіла ў такім  сапраўды “рыбным” конкурсе, як “лавіся, рыбка!”, дзе патрэбны былі сіла, спрыт, настойлівасць.Ірына Цяцерына: гэй, каманды, на «рыбалку»Хутка апранаемся… Затое хутка… І бягом лавіць удачу… Злавілі!!! Кругі … эстафеты Самае непадкупнае (нават юшкай) журы… Лавіся, рыбка!

Не ловіцца, зараза. Хоць плач… Кіль на 10 узяла. Не сарвалася б… Ёсць! Паляванне на рыбіны сапернікаў…  Цягнем-пацягнем… Фініш! Суддзі — докі ў арыфметыцы! Слухаць усім!.. Уручаюцца дыплом і прыз за трэцяе месца. …за другое месца. …за першае. Каманда-чэмпіён.

І. Міхайлоўская

Фота Б. Варны

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago