Categories: Падзеі

Гезгалы. Свята рыбака. Частка першая: рыбалка. Дзятлаўская каманда — чэмпіён!

29 ліпеня  на беразе Гезгалаўскага вадасховішча праходзіла Свята рыбака з раённага праекта «Дбайных людзей славім, весела час бавім».

Да гэтага свята былі прымеркаваны міжраённыя спаборніцтвы па рыбнаму лову, якія арганізавала Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На спаборніцтвы сабраліся рыбаловы нашага раёна, а таксама Слонімскага, Карэліцкага, Навагрудскага – усяго каля 60 чалавек. Стаміўся рыбак. Прылёг у цянёк. -). Раніцай, апалове дзясятай гадзіны,  рыбакі размясціліся на берагах Гезгалаўскага вадасховішча і распачалі сваё “паляванне”. Ва ўдзельнікаў спаборніцтва было тры гадзіны, каб налавіць як мага больш рыбы. Укаго больш – той і пераможца.Узважванне уловаў. 1 163 грамы. Здаецца, гэта перамога…

Удача спрыяла дзятлаўчанам: і ў асабістым, і ў камандным спаборніцтвах яны сталі пераможцамі. Дзятлаўчане налавілі 4 кілаграмы 161 грам рыбы.  Асабліва вызначыўся капітан каманды дзятлаўскіх рыбаловаў Віктар Урбановіч. Ён злавіў за адведзены час 1 кілаграм 163 грамы рыбы і заняў першае месца ў асабістым першынстве. Таксама ў асабістым першынстве “бронза” дасталася яшчэ аднаму дзятлаўчаніну – Дзмітрыю Навіцкаму. Другое месца – у прадстаўніка Карэліцкага раёна Яўгена Русецкага.

Дарэчы, за карэліцкую каманду выступала адзіная жанчына на спаборніцтвах – Тамара Іванова, цётка Яўгена Русецкага. Да рыбалкі Тамару Міхайлаўну прыахвоціў муж і рыбачыць яна ўжо больш за 30 гадоў. Карэліцкай камандзе на чале з капітанам Аляксеем Івановым дасталося “серабро” спаборніцтваў.

Трэцяе каманднае месца занялі рыбаловы з Навагрудскага раёна.

Гонар слонімскіх рыбаловаў выратаваў дзесяцігадовы Лёня Рампала. Ён не пакінуў каманду без узнагарод: стаў пераможцам сярод юных рыбаловаў і таксама перамагла яго юная каманда.

На пачатку спаборніцтваў кіраўнікі аб’яднанняў паляўнічых і рыбаловаў з Дзятлава і Навагрудка Аляксандр Шчыкарэвіч і Павел Рэўкоўскі пажадалі ўдзельнікам удалай рыбалкі і іх пажаданні спраўдзіліся.

Пасля рыбалкі ўдзельнікаў спаборніцтваў і ўсіх гасцей свята  арганізатары мерапрыемства запрасілі падсілкавацца юшкай і шурпой з мясам казулі. Пачаставаліся. Смачна!

І. Міхайлоўская

Фота Б. Варны

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

51 минута ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

53 минуты ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago