Гэты дзень адзначаецца штогод 22 верасня. Яго мэта — данесці да свядомасці людзей альтэрнатыўныя спосабы перамяшчэння: пешыя прагулкі, язда на веласіпедзе і выкарыстанне грамадскага транспарту замест аўтамабіля.
Эколагі падлічылі, што адна машына за год актыўнай работы выкідвае ў навакольнае асяроддзе амаль палову тоны адпрацаваных паліўных рэчываў. А калі дадаць рэгулярныя зводкі аб загінуўшых на дарогах пад коламі аўтамабіляў, стане зразумела: падобны дзень быў проста абавязаны з’явіцца ў календары. Аб актуальнасці праблемы выкарыстання машын і жаданні шукаць шляхі іх вырашэння сведчыць той факт, што цяпер у гэтай акцыі ўдзельнічаюць тысячы гарадоў больш чым з 35 дзяржаваў. Паляпшэнне экалагічнай сітуацыі залежыць ад асабістага ўкладу кожнага вадзіцеля ў агульную добрую справу.
Калі вы хочаце далучыцца да гэтай даты, то зрабіць гэта проста. Напрыклад, можна знайсці час і адрэгуляваць рухавік машыны, гэтым можна скараціць шкодныя выкіды на 8-10%, або глушыце матор пры вымушаных прыпынках. Таксама падумайце над адмовай ад паездак па справах у «крокавай даступнасці» і арганізацыі «разгрузачных дзён», калі можна адмовіцца ад аўтамабіля на карысць пешай прагулцы.
Д. БАЛЬКОЎСКІ
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці асабовага саставу аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на заслужаны адпачынак…
30 октября Госавтоинспекция проведет по всей стране Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Водитель…
В Беларуси уже накопано 704 тыс. тонн средней урожайностью 333 ц/га, что на 25 ц/га…
Награду нашему региону вручили на крупнейшей «Китайской международной конференции городов-побратимов» в городе Сиань по теме:…
Перспективы развития производства отечественного пассажирского транспорта будут рассмотрены во время посещения Президентом Беларуси Александром Лукашенко…
В рамках республиканской профилактической акции «За безопасность вместе» работники Дятловского районного отдела по чрезвычайным ситуациям…