Абнаўленне Цэнтральнай раённай аптэкі №55 доўжылася некалькі апошніх гадоў. Сёлета мадэрнізацыя выйшла на фінішную прамую. Вынікам папярэдніх рамонтаў і рэалізацыі трох праектаў па мадэрнізацыі 2015 года стала кардынальнае абнаўленне знешняга выгляду і ўнутраных памяшканняў: заменены дах, вокны, дзверы, уцеплены сцены, адрамантаваны гандлёвая зала, адміністрацыйныя і складскія памяшканні, набыта новая мэбля, у традыцыйным для Дзятлава архітэктурным стылі аформлены фасад будынка.
Два сёлетнія праекты – цеплавая мадэрнізацыя і мадэрнізацыя даху – рэалізаваны сумесна з Раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, які суседнічае з цэнтральнай аптэкай у адным будынку. На рэалізацыю гэтых праектаў Гродзенскае РУП “Фармацыя”, у сістэме якога знаходзіцца Дзятлаўская раённая аптэка №55, выдаткавала ў суме 519 мільёнаў рублёў. На трэці сёлетні праект па мадэрнізацыі электразабеспячэння падвала і ўстройстве запаснога выхаду прадугледжаны 430 мільёнаў рублёў. Усе рамотныя работы блізяцца да завяршэння.
Цэнтральная раённая аптэка №55 цэнтральная не толькі па назве – у яе ведамасным падпарадкаванні яшчэ 7 аптэк РУП “Фармацыя” ў нашым раёне. Разам яны рэалізуюць каля 3 000 найменняў лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, іншых тавараў аптэчнага асартыменту. Рэалізацыя за 2014 год склала 15 мільярдаў 714 мільёнаў рублёў.
Тэкст і фота: Б. ВАРНЫ.
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…