Гэты дзень адзначаецца штогод 22 верасня. Яго мэта — данесці да свядомасці людзей альтэрнатыўныя спосабы перамяшчэння: пешыя прагулкі, язда на веласіпедзе і выкарыстанне грамадскага транспарту замест аўтамабіля.
Эколагі падлічылі, што адна машына за год актыўнай работы выкідвае ў навакольнае асяроддзе амаль палову тоны адпрацаваных паліўных рэчываў. А калі дадаць рэгулярныя зводкі аб загінуўшых на дарогах пад коламі аўтамабіляў, стане зразумела: падобны дзень быў проста абавязаны з’явіцца ў календары. Аб актуальнасці праблемы выкарыстання машын і жаданні шукаць шляхі іх вырашэння сведчыць той факт, што цяпер у гэтай акцыі ўдзельнічаюць тысячы гарадоў больш чым з 35 дзяржаваў. Паляпшэнне экалагічнай сітуацыі залежыць ад асабістага ўкладу кожнага вадзіцеля ў агульную добрую справу.
Калі вы хочаце далучыцца да гэтай даты, то зрабіць гэта проста. Напрыклад, можна знайсці час і адрэгуляваць рухавік машыны, гэтым можна скараціць шкодныя выкіды на 8-10%, або глушыце матор пры вымушаных прыпынках. Таксама падумайце над адмовай ад паездак па справах у “крокавай даступнасці” і арганізацыі “разгрузачных дзён”, калі можна адмовіцца ад аўтамабіля на карысць пешай прагулцы.

Д. БАЛЬКОЎСКІ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации