17 красавіка адбылося адкрытае пасяджэнне дзятлаўскага клуба людзей пажылога ўзросту “Нам гады – не бяда” і дварэцкага клуба ветэранаў працы “У крузе сяброў”, прысвечанае Вялікадню.
Адкрыла мерапрыемства загадчыца аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. Э. Касцюк. Яна павіншавала прысутных з Уваскрэсеннем Хрыстовым і перадала слова гасцям сустрэчы.
Нядаўна шэрагі дзятлаўскага клуба, які працуе пры сектары пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва, папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Адна з іх, ветэран працы і камсамольскага руху Г. М. Чура, звярнулася да сваіх аднаклубнікаў са словамі віншавання. Ад імя гасцей з Дварца выступіла з прамовай В. К. Галаднова.
На працягу сустрэчы не змаўкала зацікаўленая размова, праходзілі конкурсы, былі прэзентаваны творчыя нумары.
Урывак з паэмы “Маці” Сяргея Астравога прачытаў М. К. Гурык з Дварца, у выкананні дуэта В. І. Скок і Л. Р. Гародка прагучала песня “Магчыма” і, нарэшце, пад баянны акампанемент В. С. Сёмуха ўсе дружна выканалі песню “Вёсачка мая”.
Да адкрытага пасяджэння была прымеркавана велікодная выстава, экспанаты для якой прадставілі майстрыхі клубаў пажылых людзей, а таксама работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры.
Н. АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…