Да святаў засталіся лічаныя дні, усе спяшаюцца падрыхтавацца, і аматары жывых елак нарэшце дачакаліся, калі іх можна набыць. З 20 снежня ў райцэнтры, на плошчы 17 Верасня, запрацаваў ёлачны базар, які арганізаваў Дзятлаўскі лясгас. Ужо з самага ранку пачалі прыходзіць пакупнікі, каб выбраць лепшую зялёную прыгажуню. У гэты дзень іх чакаў яшчэ адзін сюрпрыз – віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягурачкі, што асабліва радавала маленькіх пакупнікоў.

Традыцыйна можна было набыць елкі і навагоднія букеты. Як адзначылі прадаўцы, найбольшым попытам карыстаюцца звычайна дрэўцы да 1 метра – іх кошт 12 рублёў 30 капеек, да 2 метраў – 15 рублёў 70 капеек. Па жаданні елку запакуюць у сетку, каб было зручней несці дадому. Палюбіліся многім і навагоднія букеты – месца займаюць нямнога, а атмасферу святочную ў доме створаць. Ды і каштуюць нядорага – усяго 4 рублі 40 капеек.



– Запрашаем усіх па пакупкі на нашу святочную гандлёвую кропку, якая будзе працаваць да 31 снежня, набывайце лясныя духмяныя елачкі і сустракайце Новы год і Каляды прыгожа і весела, – звярнуліся да дзятлаўчан Дзед Мароз і Снягурачка.














Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае