У горадзе Чэрвені пры выбуху самаробнага катла ў прыватным доме загінула 56-гадовая жанчына.

Чаму на гэты выпадак варта звярнуць увагу жыхарам Дзятлаўшчыны, патлумачыў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца:

– Па папярэдняй інфармацыі, прычынай выбуху самаробнага катла стала няправільная эксплуатацыя кустарнай паравой сістэмы. 

У сувязі з гэтым і паколькі да вясны і заканчэння ацяпляльнага сезона яшчэ далёка, нагадваю жыхарам нашага раёна, што самаробныя ацяпляльныя сістэмы смяротна небяспечныя.

Як пазбегнуць бяды ў перыяд маразоў? Па-першае, карыстацца трэба толькі сертыфікаванымі прыборамі, а іх мантаж давяраць выключна кваліфікаваным спецыялістам. Па-другое, рэгулярна праводзіць праверку і абслугоўванне абсталявання. Нельга таксама ўносіць самавольныя змяненні ў канструкцыю катлоў і печаў, дапускаць іх перагрэў і перавышэнне ціску ў сістэме. Пры адчуванні паху гару, дыму або з’яўленні пабочных гукаў – неадкладна спыніць эксплуатацыю і выклікаць спецыялістаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации