У філіяле ”Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” з мэтай зацікавіць жыхароў аграгарадка гісторыяй роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага быў створаны краязнаўчы куток “Край мой родны”.
Цяпер завітаць у бібліятэку можна не толькі па кніжкі і каб паўдзельнічаць у мерапрыемствах, а і зазірнуць у краязнаўчы пакой, каб даведацца больш пра свой родны край. Тут размясціліся ўнікальныя старажытныя рэчы. У пакоі можна азнаёміцца з прыладамі для апрацоўкі лёну і вырабу тканіны: калаўротам, матавілам, прасніцай. Знайшоў тут сваё месца і бабулін куфар. Чаго там толькі няма: і ручнікі, і фартухі, і паясы, бо ткацтва было хатнім заняткам тутэйшых жанчын. Дакранешся да ручніка – і з’явяцца ўспаміны дзяцінства, адчуванне бабулінай шурпатай далоні. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця нашых людзей, прыроды, роднага краю. Памяць аб продках – гэта наша спадчына. Загляніце ў наш пакой!
Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар філіяла ”Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…
Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…
Развитие здравоохранения, совершенствование законодательства, поддержка медицинских работников и вопросы социальной поддержки стали главными темами встречи…
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…