У філіяле ”Хвінявіцкая сельская  бібліятэка-клуб” з мэтай зацікавіць жыхароў аграгарадка гісторыяй роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага быў створаны  краязнаўчы куток “Край мой родны”.

Цяпер завітаць у бібліятэку можна не толькі па кніжкі і каб паўдзельнічаць у мерапрыемствах, а і зазірнуць у краязнаўчы пакой, каб даведацца больш пра свой родны край. Тут размясціліся ўнікальныя старажытныя рэчы. У пакоі можна азнаёміцца з прыладамі для апрацоўкі лёну і вырабу тканіны:  калаўротам, матавілам, прасніцай. Знайшоў тут сваё месца і бабулін куфар. Чаго там толькі няма: і ручнікі, і фартухі, і паясы, бо ткацтва было хатнім заняткам тутэйшых жанчын. Дакранешся да ручніка –  і з’явяцца ўспаміны дзяцінства, адчуванне бабулінай шурпатай далоні. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця нашых людзей, прыроды, роднага краю. Памяць аб продках – гэта наша спадчына. Загляніце ў наш пакой!

Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар філіяла ”Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации