Лета-2023. Сяброўскія баталіі

У першы дзень летніх канікулаў на школьным стадыёне аграгарадка Дварэц сустрэліся ў сяброўскім матчы па футболе зборныя каманды 7-8 класаў Дварэцкай і Новаяльнянскай сярэдніх школ.

Баталіі выдаліся гарачымі. Кожны з удзельнікаў стараўся ўнесці сваю долю ў перамогу. Фартуна аказалася на баку школьнікаў з Наваельні.

Шчаслівая краіна Дзяцінства

Актыўна і весела сустрэлі лета выхаванцы Казлоўшчынскага дзіцячага сада.  Яно распачалося шматлікімі мерапрыемствамі і шчаслівымі ўсмешкамі. А выкананне калектыўнай работы “Яркія далонькі” дабавіла яскравасці і святочнага настрою.

Конкурс збудаванняў і фігур з пяску “Жыві ярчэй” дазволіў выхаванцам раскрыць сваю фантазію і архітэктурныя здольнасці. У межах сумеснага праекта “Дзеці чытаюць дзецям” адбылася пазнавальная сустрэча з работнікамі гарпасялковай бібліятэкі і навучэнцамі Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

А яшчэ музычна-спартыўнае свята “Краіна Дзяцінства”, на якое ў госці да дзяцей завіталі кот Базіліа і ліса Аліса. Яны бавілі час з выхаванцамі ў забаўляльных гульнявых спаборніцтвах. А наперадзе – лета!

Адпачынак  на пазітыве

У Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі працуе дзіцячы аздараўленчы летнік для дванаццаці дзяцей-інвалідаў з энергічнай назвай “Пазітыў”.

Кожны новы дзень сустракае дзяцей сваёй арыгінальнасцю і непаўторнасцю.

Значнай падзеяй для выхаванцаў стаў сумесны ўдзел з летнікам “Вектар”, які арганізаваны на базе раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,  у шоу-праграме “Чароўная краіна Дзяцінства”. Гэта дабратворна паспрыяла фарміраванню вопыту ўзаемадзеяння з навакольным соцыумам, фарміраванню інклюзіўнай  культуры ў выхаванцаў, адносінаў супрацоўніцтва і садружнасці ў дзіцячым калектыве.

Сапраўдным сюрпрызам стала сустрэча з супрацоўнікамі сектара нестацыянарнага абслугоўвання  насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і ўдзел у гульнявой праграме “У гасцях у Рамонка“. Выкананне заданняў ад Непагадзі актыўна ўключыла дзяцей у калектыўную дзейнасць. Нягледзячы на спякоту, выхаванцы з дапамогай казачных герояў Лета і Феі кветак праявілі сваю кемлівасць, шпаркасць і спрыт і пераадолелі ўсе перашкоды.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ратаўнікі атрымалі перамогу

Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…

2 часа ago

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

18 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

19 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

19 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

23 часа ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

23 часа ago