5 мая ў актавай зале Гезгалаўскага дома культуры Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ладзіў раённы этап конкурсу “Сям’я года-2017”. Удзел у мерапрыемстве прынялі тры мясцовыя шматдзетныя сям’і — Жыляніных, Аніскевічаў, Жыгалаў.

Бацькі і дзеці прадэманстравалі свае таленты і здольнасці ў чатырох прапанаваных іспытах: “Візітоўцы”, выставе творчасці “Свет маёй сям’і — мае захапленні”, сямейнай віктарыне, творчым конкурсе “Мая сям’я — мая краіна”.

Варта зазначыць, што ўсе канкурсанты былі крэатыўнымі і творчымі, кожная сямейная гісторыя была па-свойму адметная, таму гледачы падтрымлівалі ўдзельнікаў дружнымі апладысментамі. Па ацэнцы журы “разрыў” паміж канчатковай сумай балаў сем’яў-удзельніц склаў усяго некалькі дзясятых. У выніку трэцяе месца заняла сям’я Жыгалаў. Другі вынік — у сям’і Аніскевічаў. Пераможца раённага этапу конкурсу “Сям’я года-2017” — сям’я Жыляніных.

Сем’і напрыканцы свята атрымалі падарункі ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”, Таварыства Чырвонага Крыжа, ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”, сектара рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці аграгарадка Гезгалы, Гезгалаўскага лясніцтва.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации