Звярнуцца да вас нас прымусіла сітуацыя, што складваецца ў цяперашні час у нашай сям’і.

28 лістапада 2016 года зборная Беларусі па кіакушынкай-каратэ трапіла ў страшную аварыю, вяртаючыся са спаборніцтваў з Польшчы. Сярод спартсменаў быў і мой муж Максім Валер’евіч Максімаў, 1986 года нараджэння, трэнер.

Цяпер М. Максімаў знаходзіцца на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя “ГК БХМД” г. Гродна. Дыягназ: ОЧМТ цяжкай ступені. ДАП. Унутрыжалудачкавае кровазліццё, траўматычны САК. Гемарагічны ўдар правай лобнай долі. Закрытая траўма жывата. Множныя пераломы.

Прагноз дактароў пры наяўнай траўме галаўнога мозгу досыць складаны і неадназначны. У сусветнай практыцы шмат выпадкаў даволі добрага аднаўлення такіх пацыентаў пасля высокакваліфікаванай бесперапыннай рэабілітацыі. У цяперашні час наша сям’я шукае ўсе магчымыя варыянты рэабілітацыі ў Беларусі, але паколькі ў межах нашай краіны бесперапынную рэабілітацыю забяспечыць немагчыма, мы атрымалі запрашэнне на лячэнне і рэабілітацыю з клінікі Medical Park Германіі. Але кошт знаходжання на лячэнні і рэабілітацыі ў клініцы складае 87880 еўра. Для нашай сям’і гэта сума проста непад’ёмная.

Мы будзем бязмерна ўдзячны вам за любую дапамогу. Дабрачынныя рахункі для дапамогі:

беларускія рублі — транзітны рахунак 3819382104109, на дабрачынны рахунак 000092, у аддзяленні 413/7, бестэрміновы;

расійскія рублі — транзітны рахунак 3819382105717, на дабрачынны рахунак 000031, у аддзяленні 413/7, бестэрміновы;

долары ЗША — транзітны рахунак 3819382105717, на дабрачынны рахунак 000096, у аддзяленні 413/7, бестэрміновы;

еўра — транзітны рахунак 3819382105717, на дабрачынны рахунак 000031, у аддзяленні 413/7, бестэрміновы.
Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак Максімавай Веранікі Уладзіміраўны для лячэння мужа Максімава Максіма Валер’евіча.

Справаздачы па паступленнях на дабрачынныя рахункі Максімава М. В. можна адсачыць у групе дапамогі Максіма “Дапаможам Максіму вярнуцца да нармальнага жыцця” з сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”. Тэлефон для сувязі +375445457338 (Вераніка Уладзіміраўна Максімава).

Вельмі спадзяюся на ваша садзейнічанне. Загадзя ўдзячная.

В. МАКСІМАВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации