4 мая творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Ганны Харлінскай сумесна са старшынёй Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзімам Бяляткам і бібліятэкарам Лявонавіцкай сельскай бібліятэкі-клуба Марыяй Шалеснай арганізавалі і правялі святочныя мерапрыемствы «Вялікі подзвіг у памяці народнай», прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі.

У вёсцы Сверлевічы артыстаў святочнай канцэртнай праграмы жыхары сустракалі разам са старастай – Алай Яўгенаўнай Бойка, у аграгарадку Лявонавічы з рэйдам-віншаваннем завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай Вайны Фёдара Васільевіча Шалеснага.

Да віншавання са словамі падзякі ветэрану далучыліся і госці: старшыня сельсавета Вадзім Бялятка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас» Іван Скварчынскі, навучэнцы Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Была падрыхтавана тэматычная праграма, дзе выконваліся папулярныя песні ваенных гадоў.

У канцэрце прынялі ўдзел артысты Марына Варган, Аляксандр Раеўскі, Ірына Бакшук, Ганна Харлінская. Гледачы дарылі цёплыя апладысменты, спявалі разам з артыстамі папулярныя песні ваенных гадоў і выказвалі словы падзякі за святочнае мерапрыемства.

Падрыхтавала да друку Н. АВЯРЧУК

Фота прадастаўлены сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва

 

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации