3 сакавіка на сцэне актавай залы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава прайшоў конкурс «Новыя імёны Беларусі – 2017”. У ім прынялі ўдзел педагогі ўстановаў адукацыі раёна. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага прафсаюзнага фестывалю “Працоўныя таленты – 2017”, які ладзіцца з ініцыятывы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Удзельнікі выступалі ў намінацыях “Вакал”, “Інструментальны жанр» і «Арыгінальны жанр”, дзе ў поўнай меры прадэманстравалі свае таленты.
Пачаўся конкурс з выступлення Анастасіі Рабцэвіч з сярэдняй школы №3. Затым спявала Людміла Вайтовіч з Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Пасля іх на сцэну выйшаў Руслан Ганчароў з гімназіі №1 горада Дзятлава і выканаў аўтарскую песню. Завяршыла намінацыю «Вакал» Наталля Каўцэвіч з Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Яна энергічна танчыла ў такт музыкі і заслужыла гучныя апладысменты.
У намінацыі “Інструментальны жанр” па чарзе выступілі 2 удзельнікі: Віктар Шалесны з Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы і Святлана Андруніна з гімназіі №1 горада Дзятлава. Віктар праспяваў песню пад гітару, а Святлана паказала віртуозную ігру на акардэоне.
У апошняй намінацыі «Арыгінальны жанр» выступілі тры канкурсанты. Наталля Бурдун з Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы прымусіла задумацца над прытчай пра свечкі. Святлана Андруніна і Святлана Кетка прапанавалі сцэнку “У тату-салоне”, дзе камічна абыгралі вобраз настаўніка, які трапіў у нестандартную сітуацыю.
Па рашэнні журы дыпломамі першай ступені былі ўзнагароджаны выканаўца аўтарскай песні Руслан Ганчароў, Святлана Андруніна з акардэонным нумарам і артысты арыгінальнага жанру Святлана Кетка і Святлана Андруніна. Па словах арганізатара конкурсу – старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслава Баляслававіча Фабішэўскага, выступленні былі ўдалыя, і ўдзельнікі маюць усе шанцы атрымаць запрашэнне на абласны конкурс.
М. САВІЦКАЯ
Фота аўтара
Сіла ратаўнікоў – у традыцыях і пераемнасці пакаленняў. Пакуль людзі маюць патрэбу ў дапамозе, на…
Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, ветэраны пажарнай службы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным…
Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…
У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…
У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…