Падзеі
1 min read
808

Шукалі таленты

9 марта, 2017
0
Шукалі таленты

3 сакавіка на сцэне актавай залы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава прайшоў конкурс “Новыя імёны Беларусі – 2017”. У ім прынялі ўдзел педагогі ўстановаў адукацыі раёна. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага прафсаюзнага фестывалю “Працоўныя таленты – 2017”, які ладзіцца з ініцыятывы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Удзельнікі выступалі ў намінацыях “Вакал”, “Інструментальны жанр” і “Арыгінальны жанр”, дзе ў поўнай меры прадэманстравалі свае таленты.

Пачаўся конкурс з выступлення Анастасіі Рабцэвіч з сярэдняй школы №3. Затым спявала Людміла Вайтовіч з Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Пасля іх на сцэну выйшаў Руслан Ганчароў з гімназіі №1 горада Дзятлава і выканаў аўтарскую песню. Завяршыла намінацыю “Вакал” Наталля Каўцэвіч з Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Яна энергічна танчыла ў такт музыкі і заслужыла гучныя апладысменты.

У намінацыі “Інструментальны жанр” па чарзе выступілі 2 удзельнікі: Віктар Шалесны з Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы і Святлана Андруніна з гімназіі №1 горада Дзятлава. Віктар праспяваў песню пад гітару, а Святлана паказала віртуозную ігру на акардэоне.

У апошняй намінацыі “Арыгінальны жанр” выступілі тры канкурсанты. Наталля Бурдун з Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы прымусіла задумацца над прытчай пра свечкі. Святлана Андруніна і Святлана Кетка прапанавалі сцэнку “У тату-салоне”, дзе камічна абыгралі вобраз настаўніка, які трапіў у нестандартную сітуацыю.

Па рашэнні журы дыпломамі першай ступені былі ўзнагароджаны выканаўца аўтарскай песні Руслан Ганчароў, Святлана Андруніна з акардэонным нумарам і артысты арыгінальнага жанру Святлана Кетка і Святлана Андруніна. Па словах арганізатара конкурсу  –  старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслава Баляслававіча Фабішэўскага, выступленні былі ўдалыя, і ўдзельнікі маюць усе шанцы атрымаць запрашэнне на абласны конкурс.

М. САВІЦКАЯ
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации