Categories: Падзеі

Штраф “напалову”

Практычна кожны грамадзянін хоць раз сутыкаўся з малапрыемнай працэдурай прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці і неабходнасцю выплаты штрафу. Аднак далёка не ўсе ведаюць аб тым, што ў шэрагу выпадкаў адміністрацыйны штраф можа быць прыменены ў меншым памеры, чым прадугледжана за гэтае парушэнне канкрэтным артыкулам Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — кодэкс). Ці так гэта на практыцы? Калі так, то што для гэтага трэба?

Па агульным правіле адміністрацыйнае спагнанне за здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне накладаецца ў межах санкцыі артыкула кодэкса. Прасцей кажучы, калі памер штрафу, напрыклад, за парушэнне парадку захоўвання металалому (артыкул 12.2 кодэкса) устаноўлены для фізічнай асобы ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічыняў, то і пакаранне ў канкрэтным выпадку будзе ў гэтых межах — не менш, але і не больш.

Для выканання Дырэктывы Кіраўніка дзяржавы ад 31 снежня 2010 года №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь” яшчэ ў ліпені 2013 года ў кодэкс былі ўнесены змены і прадугледжана норма (артыкул 7.9), згодна з якой адміністрацыйныя спагнанні ў выглядзе штрафу накладаюцца ў памеры, паменшаным у два разы, або ў межах, якія ўстаноўлены у артыкулах кодэкса мінімальных і максімальных памераў, паменшаных у два разы, у наступных выпадках:

— правапарушальнікам добраахвотна выплачана або ліквідавана прычыненая шкода або выкананы ўскладзены на асобу абавязак, за невыкананне якога накладаецца адміністрацыйнае спагнанне;

— адміністрацыйнае правапарушэнне здзейснена фізічнай асобай з-за збегу цяжкіх асабістых, сямейных ці іншых абставінаў.

Пры гэтым абавязкова павінны адсутнічаць абставіны, якія абцяжарваюць, прадугледжаныя кодэксам, такія як працяг супрацьпраўных дзеянняў, здзяйсненне правапарушэння групай асобаў, а таксама ва ўмовах стыхійнага бедства або пры іншых надзвычайных абставінах.

У прыведзеным прыкладзе адказны работнік прадпрыемства, які дапусціў парушэнне парадку захоўвання лому металаў, у выпадку ліквідацыі ім парушэння да моманту разгляду справы — выканання ўскладзенага заканадаўствам абавязка (рассарціраваў лом, ачысціў яго ад неметалічных прымесяў, прыбраў пустазелле, абгарадзіў пляцоўку для захоўвання металалому), будзе пакараны штрафам ад пятнаццаці да дваццаці пяці (не больш) базавых велічыняў, гэта значыць менш за ніжнюю мяжу (трыццаць базавых велічыняў), прадугледжаную артыкулам 12.2 кодэкса.

Яшчэ адзін прыклад. Згодна з часткай 1 артыкула 23.21 кодэкса парушэнне службовай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам устаноўленага парадку выкарыстання (у тым ліку захоўвання, уліку) бланкаў строгай справаздачнасці караецца папярэджаннем або штрафам у памеры ад пяці да трыццаці базавых велічыняў. Калі да моманту разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні вінаватая асоба ліквідавала парушэнне — напрыклад, у арганізацыі вызначаны і зацверджаны пералік дакументаў, якія адносяцца да бланкаў строгай справаздачнасці, месца, парадак іх захоўвання, прызначаны работнік, адказны за ўлік, выдачу бланкаў, наладжаны ўлік бланкаў у адпаведнай прыходна–расходнай кнізе, штраф накладаецца ў межах ад двух з паловай да пятнаццаці базавых велічыняў. Такім чынам, нават максімальны штраф будзе на пятнаццаць базавых велічыняў меншым, а гэта — 315 рублёў.

І яшчэ адна ўмова, якую неабходна ведаць і ўлічваць. Апісаная “льгота” ўжываецца толькі ў выпадку добраахвотнага, па ўласнай ініцыятыве правапарушальніка, выпраўлення парушэння. Калі, да прыкладу, парушэнне выпраўлена толькі з мэтай выканання прадпісання кантралюючага або наглядальнага органа, то штраф “палавініць” нельга.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

3 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

3 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

5 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

5 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

5 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago