Categories: Падзеі

Рынак працы і пажарная бяспека

У чацвер, 20 кастрычніка, у раёне адбыўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы – “Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя накірункі ўдасканалення дзяржаўнай палітыкі ў сферы садзеяння занятасці насельніцтва” і “Аб мерах па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у Гродзенскай вобласці ў рамках правядзення акцыі “За бяспеку разам”.  Працоўныя калектывы наведалі інфармацыйныя групы.

У ДРБУ № 119 працавала інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама А. Дубовікам. З інфармацыяй “Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя накірункі ўдасканалення дзяржаўнай палітыкі ў сферы садзеяння занятасці насельніцтва” перад прысутнымі выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама А. Васкель.

У прыватнасці, яна адзначыла, што ў студзені-жніўні 2016 года ў Беларусі павялічыўся попыт на рабочую сілу і паменшылася колькасць зваротаў у службу занятасці для працаўладкавання ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага году.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 верасня 2016 года ў Беларусі склаў 1 працэнт ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (у Гродзенскай вобласці – 1,1, у Дзятлаўскім раёне – 0,7 працэнта).

На 1 верасня 2016 года на ўліку беспрацоўных было 42,6 тысячы чалавек (на 7,1 працэнта менш, чым на 1 верасня 2015 года). У Гродзенскай вобласці зарэгістраваны 5,4 тысячы беспрацоўных, у Дзятлаўскім раёне – 77 чалавек (год таму было 88).

У гэты ж час наймальнікі заявілі ў службу занятасці пра наяўнасць 37,4 тысячы свабодных працоўных месцаў у краіне (у Гродзенскай вобласці – 5,5 тысячы вакансій, у Дзятлаўскім раёне – 168).

У Гродзенскай вобласці работнікі патрэбны ў будаўніцтве, сельскай і рыбнай гаспадарках, у апрацоўчай прамысловасці, у службах аховы здароўя і сацыяльных паслугаў, у адукацыі, у аптовым і рознічным гандлі. У гарадах найбольш запатрабаваны рэкламныя і страхавыя агенты, акампаніятары, акушэркі, артысты, бібліятэкары, дактары, інжынеры-канструктары, праграмісты, праекціроўшчыкі, энергетыкі, педагогі, правізары, фармацэўты, фельчары, настаўнікі, аўтакранаўшчыкі, экскаватаршчыкі, афіцыянты, цырульнікі, швачкі. Наймальнікі ў сельскай мясцовасці шукаюць аграномаў, брыгадзіраў вытворчых брыгадаў, бухгалтараў, ветэрынарных дактароў і фельчараў, заатэхнікаў, інжынераў, медсёстраў, дактароў, прарабаў, настаўнікаў, эканамістаў, юрысконсультаў, аператараў фермаў, павароў, механізатараў, электраманцёраў.

Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы садзеяння занятасці адбываецца паводле дзяржаўнай праграмы, якая зацверджана на 2016 – 2020 гады.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях У. Нячаеў інфармаваў прысутных па тэме “Аб мерах па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у Гродзенскай вобласці ў рамках правядзення акцыі “За бяспеку – разам”.

У 2016 годзе ў Гродзенскай вобласці адбылося ўжо 616 пажараў (летась на гэты час было менш – 584), загінулі 34 чалавекі (летась – 52). Пажарныя паспелі выратаваць 43 чалавекі.

У Дзятлаўскім раёне адбылося 17 пажараў, 12 з іх – з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Сёлета ў нашым раёне загінуў у пажары (з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні) 1 чалавек, летась – 2.

З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 17 кастрычніка па 11 лістапада 2016 праводзіцца рэспубліканская акцыя для папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх у жылых памяшканнях “За бяспеку – разам”.

Старшыня райвыканкама А. Дубовік адказаў на пытанні, з якімі звярнуліся ўдзельнікі сустрэчы. У прыватнасці, пытанні датычылі бяспекі дарожнага руху (арганізацыя пешаходнага пераходу да будынка ДРБУ №119, размяшчэнне інфармацыйна-папераджальных шыльдаў для пешаходаў на некаторых пешаходных пераходах у Дзятлаве) і ўзроўню аплаты працы. Старшыня райвыканкама даручыў адпаведным службам зрабіць аналіз зваротаў і на яго аснове вырашыць пытанні.

Удзельнікі інфармацыйнай групы пасля сходу прадоўжылі работу на аб’ектах ДРБУ № 119.

Б. ВАРНА

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

32 минуты ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago