Супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ Слонімскага РАУС сумесна з Транспартнай інспекцыяй горада Ліды, а таксама карэспандэнтам газеты “Перамога” праводзілі комплексную праверку школьных аўтобусаў, якія належаць Дзятлаўскаму раённаму цэнтру па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый.

Пры праверцы гатоўнасці транспарту да новага навучальнага года асаблівую ўвагу спецыялісты звярталі на тэхнічны стан аўтобусаў, наяўнасць у іх рамянёў бяспекі, вогнетушыцеляў і аптэчкі з няскончаным тэрмінам прыдатнасці, страхоўкі і пройдзенага тэхагляду. Кожны транспартны сродак павінен быць пазначаны таблічкай “Дзеці”. Цікавілі правяраючых допускі вадзіцеляў да кіравання, адпаведнасць катэгорыі і ці пройдзена навучанне.

З вадзіцелямі быў праведзены інструктаж, а таксама прыняты залікі па веданні правілаў дарожнага руху, з якімі яны паспяхова справіліся.

У час маніторынгу істотных недахопаў выяўлена не было. Усе аўтобусы дапушчаны да перавозу дзяцей.

Інспектары пажадалі вадзіцелям бяспечных паездак і нагадалі быць вельмі ўважлівымі і адказнымі ў час руху.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации