У год 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі на Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца юбілейныя патрыятычныя мерапрыемствы самага рознага фармату.

Чарговае з іх – сплаў на байдарках з ускладаннем кветак да мемарыяла – арганізаваў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.







У патрыятычнае падарожжа па хвалях Шчары, вядомай на Дзятлаўшчыне як партызанская рака, бо працякае паблізу Ліпічанскай пушчы, дзе ў час Вялікай Айчыннай вайны базіраваліся партызанскія фарміраванні, накіраваліся супрацоўнікі і ветэраны міліцэйскай службы, а таксама ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” Казлоўшчынскай сярэдняй школы.



У час воднага падарожжа яго ўдзельнікі не толькі пераадолелі шматкіламетровы маршрут па воднай гладзі адной з буйнейшых рэк нашага раёна, але і зрабілі прыпынак, каб ушанаваць памяць герояў, якія падарылі Радзіме мір і свабоду. У гарадскім пасёлку Казлоўшчына праваахоўнікі і іх юныя выхаванцы ўсклалі кветкі да помніка вызваліцелям пасёлка, дзе пахаваны 176 байцоў і партызан.




Вандроўка пакінула шмат прыемных успамінаў і яшчэ больш умацавала сяброўства паміж пакаленнямі тых, хто стаіць на варце правапарадку і захоўвае гістарычную памяць.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина