Напярэдадні свята для вучняў 7 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава была праведзена інтэрактыўная гульня “Я люблю Беларусь”, дзякуючы якой  яны здзейснілі падарожжа ў мінулае, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Дня беларускага пісьменства. У час гульні хлопчыкі і дзяўчынкі паэтычнымі словамі малявалі нашу Беларусь, па слоўным апісанні і партрэтах пазнавалі асветнікаў зямлі беларускай, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра Радзіму.

Навучэнцы 5-6 класаў Хвінявіцкай сярэдняй школы наведалі інтэрактыўную пляцоўку “Спадчына беларускіх асветнікаў”. Бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-клуба правяла агляд навінак бібліятэчнага фонду, дзеці адгадвалі крыжаванкі, выступалі з прамовамі-водгукамі на прачытаныя творы, зачытвалі выказванні пра родную мову, а таксама здзейснілі міні-падарожжа ў мінулае.

Таксама тут прайшла вандроўка “Постаці друкароў праз стагоддзі”,

да якой старшакласнікі падрыхтавалі гульнявыя заданні для вучняў 1-5 класаў.

У школьнай біліятэцы былі арганізаваны выставы кніг “Вайна глядзіць праз кніжныя старонкі”, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, захаванню памяці ахвяр генацыду на тэрыторыі Беларусі, а таксама “Беларускія асветнікі і першадрукары праз стагоддзі”, на якой былі прадстаўлены кнігі і часопісы аб нашым багатым і цікавым гістарычным мінулым. 

Чэлендж “Кветка Радзімы – васілёк” узбагаціў мову ўсіх удзельнікаў выказваннямі беларускіх паэтаў і празаікаў.

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы вучні 5-6 класаў актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў “Любімы герой кнігі”, прынялі ўдзел у гульні-віктарыне, вучні 7-8 класаў стваралі воблака слоў “Маё  любімае слова па-беларуску” і рэкламу “Кніга адкрывае свет”. Вучні 8-11 класаў распрацавалі буклеты, прэзентацыі, прысвечаныя друкарам і асветнікам, удзельнічалі   ў  інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Скарбы роднага краю”.  Прайшлі таксама інфармацыйныя гадзіны “Дзень беларускай пісьменнасці – нацыянальнае свята”. У школьнай бібліятэцы  працавала выстава “Пісьменнікі-юбіляры”, а ў музеі вучні мелі магчымасць убачыць газеты, падручнікі, часопісы савецкага перыяду.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации