Школьны мерыдыян

Будучыня без рызыкі

З мэтай фарміравання ў падлеткаў крытычнага стаўлення да шкодных звычак для навучэнцаў 5-8 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы праведзены інтэрактыўны дыспут-квіз з распрацоўкай стэрэатыпаў “Будучыня без рызыкі”. У час мерапрыемства школьнікі даказвалі, чым адрозніваюцца рэальныя факты ад прыгожых міфаў, якія навязваюць ім рэклама, сацсеткі і асяроддзе. Удзельнікі распрацавалі стэрэатыпы, якія складаліся з тых выбараў, якія яны рабілі сёння, тым самым выбіралі жыццё без неапраўданых рызык.

Экскурсія – гэта пазнавальна

Навучэнцы 7-х класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы наведалі гісторыка-краязнаўчы музей горада Дзятлава. Дзеці пачулі аповед экскурсавода пра гісторыю мястэчка Дзятлава і яго ўладальнікаў, убачылі дакументы, партрэты ранейшых гаспадароў горада, дыяраму гістарычнага цэнтра, а таксама прадметы розных рэлігійных канфесій, вывучалі матэрыялы ваенных часоў. Навучэнцаў зацікавіла таксама багатая калекцыя прадметаў традыцыйнага беларускага побыту, рамёстваў і культуры мясцовых жыхароў.

Наступным аб’ектам наведвання ў гэты дзень стаў Дзятлаўскі РАНС, дзе сямікласнікі пазнаёміліся з пажарна-выратавальнай тэхнікай, пабывалі ў дымавым пакоі. Ратаўнікі прадэманстравалі работу абсталявання на практыцы: разгортванне рукавоў, ліквідацыю ўмоўнага ўзгарання.

Супрацоўнікі РАНС расказалі дзецям пра асаблівасці службы, умовы паступлення ў профільныя навучальныя ўстановы і паўтарылі правілы бяспечных паводзінаў дома, на вуліцы і каля вадаёмаў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

4 часа ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

5 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

18 часов ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

18 часов ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

19 часов ago