Пазітыў праз аб’ектыў
З мэтай прапаганды пазітыўнага і беражлівага стаўлення да жыцця сярод навучэнцаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы праведзена акцыя па “зборы ўсмешак” пад назвай “Пазітыў праз аб’ектыў”. Удзел у ёй дазволіў дзецям у чарговы раз убачыць яркія, станоўчыя жыццёвыя моманты, задумацца аб каштоўнасці жыцця. А яшчэ навучэнцы школы і іх бацькі паўдзельнічалі ў спартландыі “Вясёлыя старты”, дзе праз спаборніцтвы, гульні, забавы і проста стасункі актыўна правялі час.
На старт!
У межах тыдня спорту і здароўя ў Круцілавіцкай базавай школе прайшла вясёлая эстафета, у якой актыўны ўдзел прынялі навучэнцы пачатковых класаў. Тут адбылося і агульнашкольнае спартыўнае мерапрыемства “Усёй сям’ёй на старт”. Вучні і бацькі паўдзельнічалі ў футбольнай эстафеце. Кожная сям’я атрымала ў падарунак мяч і грамату.
Ведай – небяспечна!
У рамках знаёмства з прафесіямі дарослых у дзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава была арганізавана сустрэча з супрацоўнікамі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння. Дзеці не толькі даведаліся аб прафесіях людзей, якія працуюць у гэтай арганізацыі, але і абмеркавалі правілы бяспечных паводзінаў дома. Напрыканцы сустрэчы выхаванцы атрымалі ад гасцей падарункі: размалёўкі з лагічнымі задачкамі.
Пазнавальная экскурсія
Навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы адправіліся на экскурсію на машынны двор ААТ “Дварэц-Агра”. Школьнікі ўбачылі тэхніку, якая працуе на палях гаспадаркі, даведаліся пра асаблівасці работы сельгасмашын і ўмовы працы механізатараў. Пасядзелі за рулём камбайна, трактара “Беларус”. Пазнаёміліся і з іншымі прафесіямі сельскагаспадарчага профілю: механізатара, вадзіцеля, трактарыста, слесара, зваршчыка, дыспетчара, інжынера-механіка. А галоўнае, усвядомілі, наколькі значная і няпростая іх праца.
Дарэчы, у гэтым годзе чатыры выпускнікі гэтай школы сталі студэнтамі вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных установаў, адзін – сярэдняй спецыяльнай установы адпаведнага профілю. Гэта важны інструмент замацавання маладых спецыялістаў на малой радзіме.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…
Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…
11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…
У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…
Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…
Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…