Пра “ўхілістаў” і асаблівасці прызыву

На пытанні адказвае суддзя суда Дзятлаўскага раёна Сяргей Сёмуха.

– Якая адказнасць прадугледжана за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу?

– Воінскі ўлік, прызыў на ваенную службу, службу ў рэзерве, прызыў на ваенныя і спецыяльныя зборы адносяцца да формаў рэалізацыі воінскага абавязку. Ухіленне ад любога з іх цягне за сабой адміністрацыйную або крымінальную адказнасць.

Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве праводзіцца ў тэрміны, устаноўленыя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Грамадзянін павінен быць абвешчаны павесткай пад распіску або заказным паштовым адпраўленнем з паведамленнем аб атрыманні, а ў перыяд мабілізацыі і (або) у ваенны час апавяшчэнне можа ажыццяўляцца з дапамогай СМС-паведамлення.

Адміністрацыйная адказнасць наступае за няяўку без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыве, калі ў канчатковым выніку яна не перашкодзіць прызыўніку выканаць воінскі абавязак. Напрыклад, калі грамадзянін быў запрошаны на медагляд, але не з’явіўся на яго, аднак прыбыў паўторна на працягу тэрміну прызыву, у дадзеным выпадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў. Калі ж грамадзянін  не з’явіўся на першае мерапрыемства прызыву, і яно ўжо больш не праводзіцца, і камісія не змагла прыняць рашэнне, прызываецца ён на службу ці не, тады можа наступіць крымінальная адказнасць.

Прызыў на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ўключае наступныя мерапрыемствы: яўку на медыцынскі агляд; яго правядзенне; пасяджэнне прызыўной камісіі; яўку прызваных грамадзян у ваенны камісарыят, на прызыўны (зборны) пункт для адпраўкі да месца тэрміновай ваеннай службы і г. д.

Таму грамадзяне, якія ўхіляюцца ад любога мерапрыемства прызыву да заканчэння тэрміну прызыўной кампаніі, могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці – пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, арышту, абмежавання або пазбаўленне волі да двух гадоў. Калі ж ухіленне ўчынена шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, сімуляцыі захворвання або падробкі дакументаў ці іншага падману, у гэтым выпадку прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі на 5 гадоў.

– У якіх выпадках грамадзянін можа быць вызвалены ад крымінальнай адказнасці за пералічаныя ўчынкі?

– Прызыўнік, рэзервіст або ваеннаабавязаны могуць быць вызвалены ад крымінальнай адказнасці, калі яны з’явіліся следствам збегу цяжкіх абставінаў, наступствы якіх павінны быць пацверджаны дакументальна. Напрыклад, цяжкае захворванне і іншыя выпадкі, прызнаныя судом уважлівымі. Таксама калі грамадзянін добраахвотна заявіў органу, які вядзе крымінальны працэс, пра сваю гатоўнасць выканаць воінскі абавязак, стаў на воінскі ўлік, прайшоў мерапрыемствы па прызыве на службу, з’явіўся на зборы.

– Хто можа быць прыцягнуты да адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве?

– Грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якія стаяць або абавязаны знаходзіцца на воінскім уліку і не знаходзяцца ў запасе, а таксама тыя, хто прайшоў навучанне па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, здалі выпускныя экзамены, залічаны ў запас, маюць воінскае званне афіцэра.

– Якая практыка склалася ў судзе Дзятлаўскага раёна па разглядзе названай катэгорыі спраў?

– Судом разглядаецца нязначная колькасць крымінальных і грамадзянскіх спраў супраць парадку выканання воінскага абавязку.

За парушэнне абавязкаў па воінскім уліку да адміністрацыйнай адказнасці ў бягучым годзе прыцягнуты шэсць грамадзян. Да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве ў 2024 годзе прыцягнуты два грамадзяніны – за адмову ад атрымання павесткі і няяўку без уважлівых прычын на медыцынскі агляд. Адзін з іх прысуджаны да арышту, другі – да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Паводле статыстыкі, грамадзяне нашага раёна адказна адносяцца да выканання воінскага абавязку, бо ад гэтага залежыць бяспека і абараназдольнасць нашай дзяржавы.

Падрыхтавала Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

36 минут ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

16 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

16 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

17 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

17 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

17 часов ago