Categories: Грамадства

Школьны мерыдыян

Ганарымся, што навучылі

“Урок бяспекі для самых маленькіх” правяла ў Гезгалаўскім дзіцячым садзе інспектар Дзятлаўскага РАНС Алена Дзісько.

Выхаванцы паўтарылі правілы паводзінаў пры пажары, нумары тэлефонаў службаў выратавання. Інспектар пазнаёміла дзяцей з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, растлумачыла яго прызначэнне.

У час гульні “Небяспечна-бяспечна” дзеці паказалі веданне прадметаў, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця і здароўя. З героямі мультфільма “Чароўная кніга МНС” разгледзелі сюжэтныя карцінкі, абмеркавалі намаляваныя сітуацыі, знайшлі памылкі ў паводзінах дзяцей. На памяць госця падарыла буклеты “Бяспечнае дзяцінства” і наклейкі “Ганарымся, што навучылі”.

Каб помнілі

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня памяці ахвяр Хатыні, у дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава педагогі правялі тэматычныя гутаркі “Свечка памяці, Хатынь”, “Хатынь, боль мой”, у час якіх выхаванцаў пазнаёмілі з гісторыяй гэтай беларускай вёскі, якая стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі і смутку.

Фінансавыя пытанні абмеркавалі гімназісты

У рамках Тыдня фінансавай граматнасці для навучэнцаў 6 “Б” класа гімназіі № 1 горада Дзятлава праведзена класная гадзіна “Фінансавая грамата”. У ходзе гульні дзеці пашырылі веды аб гісторыі ўзнікнення грошай, пазнаёміліся з паняццямі “рынак”, “гандаль”, “інвестыцыі” і выканалі розныя заданні. Асабліва зацікавілі гімназістаў грашовыя банкноты Рэспублікі Беларусь. Яны яшчэ раз успомнілі гісторыю архітэктурных славутасцяў, намаляваных на купюрах. А бліц-апытанне выявіла лепшых знаўцаў у некаторых фінансавых пытаннях.

Прыгажосць ёсць і ў простых рэчах

У рамках PR-акцыі “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту” ў гімназіі № 1 горада Дзятлава з навучэнцамі 1-4 класаў прайшоў занятак “Які цудоўны гэты свет”.

Мерапрыемства накіравана на фарміраванне ў вучняў пазітыўнага ўспрымання навакольнага свету. У час рэфлексіі многія адзначылі, што патрэбна больш уважліва ставіцца да навакольнага свету і заўважаць прыгажосць у простых рэчах.

Аграблогер Дзяніс Трафімчык завітаў да дашкольнікаў

У рамках рэалізацыі праекта “Круцілавічы – здаровы пасёлак” і адукацыйнага праекта “Здаравейка – я расту здаровым”, які праходзіць у Круцілавіцкай сярэдняй школе, Дзяніс Трафімчык расказаў выхаванцам аб занятках у футбольным клубе, дзе ён з’яўляецца трэнерам, паказаў сваю старонку ў Instagram, на якой паказана ўся гісторыя заняткаў і развіцця поспехаў удзельнікаў клуба. Расказаў таксама і пра свае поспехі: шматлікія граматы, медалі, кубкі.

Не абышоў увагай і найбольш вядомую старонку “аграблог Граніт-Агра”, за вядзенне якой узнагароджаны медалём Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сустрэча прайшла на пляцоўцы дашкольнай групы, таму напрыканцы дзеці з трэнерам змаглі сыграць у футбол.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #школа

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

17 минут ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

19 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago