З залы суда. Раскаянне не дапамагло

Судом Дзятлаўскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара раёна А., які абвінавачваецца ў крадзяжы маёмасці, учыненай паўторна. Як расказаў суду сам абвінавачаны, ён разам са сваёй сужыцелькай і двума знаёмымі ў начны час у сябе дома распіваў спіртныя напоі. З пачкі цыгарэт, якая належала аднаму з гасцей, ён выцягнуў 150 рублёў і схаваў у  кішэні. У працэсе распівання спіртнога паміж ім і знаёмымі пачаўся канфлікт, каб яго спыніць, абвінавачаны сам выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. У злачынстве грамадзянін А. раскайваецца, просіць прабачэння ў пацярпелага.

Паколькі абвінавачаны неаднаразова судзімы, доўгі час нідзе не працуе, адмоўна характарызуецца па месцы жыхарства, суд палічыў, што яго выпраўленне, а таксама папярэджанне ўчынення ім новых злачынстваў, дасягненне мэтаў крымінальнай адказнасці магчыма толькі пры прызначэнні пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.

Вердыкт – пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагалізму па месцы адбыцця пакарання.

Вадзім ДУБРОЎСКІ,
старшыня суда Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#суд

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago