Categories: Грамадства

Школьны мерыдыян

Да абароны Айчыны гатовыя!

Урачыстая лінейка, прымеркаваная  да адкрыцця Дэкады мужнасці ў рамках рэспубліканскай акцыі ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” “Да абароны Айчыны гатовыя”, адбылася ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе.

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні засяродзіў увагу навучэнцаў на дасягненнях сучаснай арміі Беларусі, подзвігах і гераізме нашых суайчыннікаў. Члены ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” нагадалі школьнікам аб падзеях Афганскай вайны, яе героях-земляках, для якіх гэта вайна стала не толькі выпрабаваннем, але і лёсам.

Афганістан – жывая памяць

Навучэнцы 6 “Б” класа гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі раённы краязнаўчы музей. Увазе дзяцей была прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная падзеям, якія адбываліся ў Афганістане ў 1979 годзе. Экскурсавод расказаў гімназістам аб выпрабаваннях і цяжкасцях, якія перажылі нашы салдаты, выконваючы свой абавязак ва ўмовах жорсткага канфлікту. Тут прадстаўлены не толькі фотаздымкі і дакументы, але і асабістыя рэчы воінаў-землякоў, якія служылі ў Афганістане.

Наведванне музея стала важным урокам для навучэнцаў, нагадаўшы ім аб значнасці памяці і павагі да гісторыі нашай краіны, гераічных подзвігаў салдат.

“Як ты дорага мне, мая родная мова…”

Гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы, якія праходзілі ў санаторнай школе “Баравічок”.

Тут адбыліся моўныя турніры, інтэрактыўныя гульні, акцыі, заняткі па інтарэсах “Пап’е машэ”, “Выпальванне”, “Бісерапляценне”.

Фінальным акордам стаў паказ п’есы ў дзвюх дзеях “Чароўны куфэрак”, якую падрыхтавалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Падарожжа ў свет “Батлейкі”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

8 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

9 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

10 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

10 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

11 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

11 часов ago