У Гродне адбылося пасяджэнне савета абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Былі падведзены вынікі работы за мінулы год і абазначаны планы на бліжэйшую перспектыву.
Станоўча адзначана ўзаемадзеянне абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” з установамі адукацыі Прынёмання. Як расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык, знакавым летась было мерапрыемства, у рамках якога раённыя ўстановы адукацыі прадстаўлялі вялікія дыярамы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яшчэ “Белая Русь” – актыўны ўдзельнік і суарганізатар многіх праектаў і ініцыятыў.
Вопытам работы па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і атрымання гранта РГА “Белая Русь” у рамках ініцыятывы “Вопыт лепшых “Белай Русі” падзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Марыя Шавель.
– Праект “Без тэрміну даўнасці” нашай установы адукацыі адзначаны грантам аб’яднання ў памеры 100 базавых велічыняў. Асноўная мэта работы – аднаўленне гістарычнай праўды аб генацыдзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Рэалізуем праект па трох тэматычных модулях: “Нельга забыць”, які прадугледжвае вывучэнне трагічнага лёсу жыхароў Дзятлава яўрэйскага паходжання; “Нельга дапусціць” – вёсак, знішчаных нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны; непаўналетнім дзятлаўчанам-вязням фашысцкіх канцлагераў прысвечаны модуль “Нельга апраўдаць”. Па выніках праекта будуць створаны інфармацыйны стэнд, інтэрнэт-рэсурс і навуковы зборнік “Памяць і боль дзятлаўскай зямлі”, – патлумачыла Марыя Шавель. – Конкурс складаўся з некалькіх этапаў. Лепшыя праекты былі адабраны для абароны на рэспубліцы, сярод іх і наш.
Калі даведаліся, што ў ліку прызёраў, вельмі ўзрадаваліся. Усё гэта робім на карысць нашай Радзімы, каб кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь мог сказаць: “Я беларус, і я гэтым ганаруся”.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Марыяй Шавель
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее
С 12 по 16 октября в Гродненской области запланировано проведение комплексного учения с органами управления…
Белорусские сорта занимают более 75% посевов зерновых в стране. Об этом заявил первый заместитель министра…
Прием и прямая телефонная линия пройдут 13 октября с 14.00 до 16.00 по адресу: г.…
Крыху больш за два месяцы таму свой працоўны шлях у розных арганізацыях і ўстановах пачалі…
Заместитель начальника Гродненского областного управления МЧС Руслан Крукович в рамках акции «Дойти до каждого» провел…
6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…