Да абароны Айчыны гатовыя!
Урачыстая лінейка, прымеркаваная да адкрыцця Дэкады мужнасці ў рамках рэспубліканскай акцыі ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” “Да абароны Айчыны гатовыя”, адбылася ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе.

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні засяродзіў увагу навучэнцаў на дасягненнях сучаснай арміі Беларусі, подзвігах і гераізме нашых суайчыннікаў. Члены ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” нагадалі школьнікам аб падзеях Афганскай вайны, яе героях-земляках, для якіх гэта вайна стала не толькі выпрабаваннем, але і лёсам.
Афганістан – жывая памяць

Навучэнцы 6 “Б” класа гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі раённы краязнаўчы музей. Увазе дзяцей была прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная падзеям, якія адбываліся ў Афганістане ў 1979 годзе. Экскурсавод расказаў гімназістам аб выпрабаваннях і цяжкасцях, якія перажылі нашы салдаты, выконваючы свой абавязак ва ўмовах жорсткага канфлікту. Тут прадстаўлены не толькі фотаздымкі і дакументы, але і асабістыя рэчы воінаў-землякоў, якія служылі ў Афганістане.

Наведванне музея стала важным урокам для навучэнцаў, нагадаўшы ім аб значнасці памяці і павагі да гісторыі нашай краіны, гераічных подзвігаў салдат.
“Як ты дорага мне, мая родная мова…”

Гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы, якія праходзілі ў санаторнай школе “Баравічок”.
Тут адбыліся моўныя турніры, інтэрактыўныя гульні, акцыі, заняткі па інтарэсах “Пап’е машэ”, “Выпальванне”, “Бісерапляценне”.

Фінальным акордам стаў паказ п’есы ў дзвюх дзеях “Чароўны куфэрак”, якую падрыхтавалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Падарожжа ў свет “Батлейкі”.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga